TAIZÉ

Змена рэчаў

 

Летась у Ростаку пілігрымаў прымалі пераважна пратэстанцкія абшчыны. Сёлета адваротная сітуацыя: Каталіцкі Касцёл з’яўляецца самай вялікай хрысціянскай канфесіяй у краіне. Прыкладна 72% насельніцтва Славеніі лічаць сябе католікамі. Падчас Сустрэчы ў Любляне і прадмесцях пілігрымаў будуць вітаць у прымаючых каталіцкіх парафіях. Важную ролю ў рэлігійным жыцці горада адыгрываюць іншыя канфесіі, напрыклад, сербская праваслаўная і лютэранская, храмы якіх знаходзяцца ў Любляне.

Было цудоўна пазнаёміцца з нашымі лютэранскімі братамі і сёстрамі ў Славеніі. Менш за 1% насельніцтва Славеніі адносяць сябе да лютэранаў. У Любляне ёсць кірха, але лютэранская большасць знаходзіцца на ўсходзе краіны. Штомесяц у гэтае лютэранскае кірсе мы ладзім вечаровую малітву, а падчас Еўрапейскае сустрэчы тут адбудуцца некалькі паўдзённых малітваў.

Цягам апошніх тыдняў падрыхтоўчая група Сустрэчы двойчы наведала Мурска-Собату - горад у дзвюх гадзінах язды ад Любляны, які сёння з’яўляецца самым вялікім лютэранскім зборам у Славеніі і дзе месціцца сядзіба біскупа лютэранскай канфесіі. У Дзень Рэфармацыі мы адслужылі набажэнства разам з мясцовым пастарам.

Мы ўдзячныя біскупу за магчымасць наведаць Мурска-Собату і больш даведацца пра разнастайнасць хрысціянства ды прыгажосць розных традыцый тут, у Славеніі. З кожным візітам мы адчуваем сябе вельмі жаданымі гасцямі і прагнем працягваць нашае сяброўства з усімі царкоўнымі супольнасцямі Славеніі!

Апошняе абнаўленне: 21 November 2023