TAIZÉ

Цуд на Каляды

 

Дзеля таго, каб па-сапраўднаму паказаць вам закуліссе працэсу падрыхтоўкі Сустрэчы, нам выпадае пагаварыць пра мінулы тыдзень. Калі браты вярнуліся з Тэзэ (былі ў вёсцы для змены настаяцеля Абшчыны), яны зразумелі, што нам бракуе больш як 2000 месцаў для размяшчэння пілігрымаў. Часу засталося небагата. Некалькі дзён у паветры лунала сумесь розных эмоцый – стрэсу, няўпэўненасці, расчаравання, здзіўлення, збянтэжанасці... Нам прыйшлося змяніць нашую стратэгію і праінфармаваць парафіі, каб яны прынялі стасоўныя меры. Мы прыцягнулі сродкі масавай інфармацыі, каб распаўсюдзіць інфармацыю, і нават, каб прыцягнуць увагу, мы выйшлі на вуліцы з гарачай какавай і гарбатай, выконваючы адвэнтавыя спевы.

І гэта спрацавала! На працягу аднаго тыдня мы ўбачылі, што лічбы хутка змяняюцца; наша ўпэўненасць расла. Усіх пілігрымаў чакаюць у прымаючых сем’ях! Нашыя электронныя скрынкі былі перапоўненыя прапановамі, што надыходзілі нават з аддаленых мясцін, якімі мы, на жаль, не можам скарыстацца, але мы дзякуем усім за добрыя намеры!

І цяперака надыйшоў наш апошні этап – наведванне ўсіх парафій для правядзення сустрэч з тымі, хто будзе гасціць удзельнікаў; падрыхтоўчая група інфармуе месцічаў пра дэталі Сустрэчы. Для нас гэта магчымасць убачыць кожнага асабіста і падзякаваць ім за тое, што яны адчыняюць свае дзверы для цалкам незнаёмых людзей. Без іх адкрытасці гэтая Сустрэча была б немагчымай.

Гэтымі апошнімі крокамі мы вельмі хутка набліжаемся да Сустрэчы. Усіх вас віншуем з Раством Хрыстовым і да хуткае сустрэчы!

Апошняе абнаўленне: 23 December 2023