TAIZÉ

Разгарнуць
Пасеў зерняў падбадзёрвання, часу, планавання, малітвы і прысутнасці...

Два дні таму адбылася першая сустрэча з...

 

Два дні таму ў мяне адбылася першая сустрэча з некаторымі людзьмі, якія будуць гаспадарамі Сустрэчы. Было нечакана кранальна нарэшце ўбачыць твары людзей, якія адчыняць дзверы сваіх дамоў для моладзі, якая прыедзе напрыканцы года. Асобы, якія дагэтуль былі для мяне пераважна лічбамі ў кампутары; аднак больш канкрэтна мяне ўразіла, што Сустрэча надыходзіць усё бліжэй і што мы робім гэта для рэальных людзей, разам з рэальнымі людзьмі. Сустрэча ўсё больш і больш набывае, так бы мовіць, «уцелаўленне».

На працягу гэтых месяцаў мы засявалі зерне падбадзёрвання, часу, планавання, малітвы і прысутнасці ў глебу Славеніі. Бог асвятляў і паліваў глебу, і цяпер мы знаходзімся на этапе сузірання таго, што да нас вяртаецца. Назіраць, як расце вінаградная лаза, з трапятаннем гледзячы на тое, як яна дае парасткі, квітнее і прыносіць плён. Чакаючы з хваляваннем на тое, якімі будуць плады, які на смак будзе садавіна падчас Сустрэчы, а таксама потым, калі яе адціснуць у віно і захаваюць у бутэльках – якім будзе паслясмак? Чым запомніцца Еўрапейская сустрэча 2023? Якім будзе адчуванне гэтага вопыту праз некаторы час?

І хаця цяперака нашыя думкі займаюць апошнія моманты падрыхтоўкі, але ж усведамленне таго, што вы неўзабаве будзеце з намі, дапамагае нам заставацца матываванымі! Памятайце пра нас у сваіх малітвах, мы жывем у хвалюючы час!

Апошняе абнаўленне: 15 December 2023