Як штогод, з 18 па 25 студзеня будзе праходзіць Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Усіх нашых сяброў з наваколля мы запрашаем прыбыць у Тэзэ ў сераду, 18 студзеня, на супольную малітву а 18-ае гадз., а пазней застацца на вячэру.
Перад гэтым, у 17:15 у пак. №15 два браты сустрэнуцца з тымі, хто жадае пачуць крыху больш пра сустрэчу Божага народа “Разам”, падрыхтоўка да якой ужо адбываецца. Падрабязнасці будуць пададзеныя падчас Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў.
Увага: з гэтае нагоды супольная малітва ўвечары 18-га студзеня перанесена на 18:00 замест 20:30, як тое адбываецца звычайна.
[1]