TAIZÉ

Помач на Блізкім Усходзе

 

Аперацыя Надзея нядаўна падтрымала некалькі праектаў у гэтым рэгіёне:

- У паўночным Ліване НДА Палёгка і прымірэнне для Сірыі, якая была заінспіраваная дзейнасцю айца Паола даль’Олья (Paolo dall’Oglio), які працаваў у Сірыі з мэтаю пазнання вартасці ісламу і які заснаваў там манаскую супольнасць Мар Муса. Гэтая невялікая НДА спалучае гуманітарную дапамогу сірыйскім бежанцам у паўночна-ліванскім рэгіёне Аккар з выхаваўчаю працаю сярод дзяцей і моладзі з разнастайных супольнасцяў гэтага рэгіёну. Менавіта праз Палёгку і прымірэнне для Сірыі мусульманскія сем’і сірыйцаў, што актуальна перабываюць у Тэзэ, змаглі дабрацца да Францыі.

- У сірыйскім Алепа, францішканская супольнасць раздае прадуктовыя пакункі ды аказвае неадкладную дапамогу пераселеным асобам. Яна таксама працуе па стварэнні сеткі распаўсюду пітное вады і размяркоўвае паліва для генератараў і ацяплення. Гэтая абшчына таксама фінансава садзейнічае людзям слабога здароўя па сплаце рахункаў. Урэшце, браты запэўніваюць адукацыю для дзяцей і моладзі, спрабуючы знайсці месцы для іх навучання ды іншых мерапрыемстваў.

- У іракскім Эрбілі помач аказваецца сіра-якавіцкай супольнасці, адна з іракскіх сем’яў якой пражывае ў Тэзэ. Калі хрысціянскія вёскі ў Ніневіі былі вызвалены іракскім войскам, хрысціяне ўбачылі, што іх храмы былі спустошаныя т.зв. Ісламскаю Дзяржаваю (ISIS). Сабраныя грошы былі выкарыстаныя на падтрымку пераселеных з Эрбіля, што не мелі магчымасці вярнуцца ў спаленыя вёскі, каб ачысціць ды аднавіць месцы богаслужэнняў.