TAIZÉ

Новая фратэрнія братоў Тэзэ ў Пантэне, у Парыжскім рэгіёне

 
Узімку 2020-2021 гг. каманда братоў стварыла невялікую фратэрнію ў горадзе Пантэн, на прадмесцях Парыжа.

Эксцэленцыя біскуп Паскаль Дэлануа запрасіў Абшчыну Тэзэ паразважаць над гэтым праектам, імкнучыся стварыць месца для малітвы і выслухання ў горадзе Пантэн, у раёне Катр-Шэмен.

Браты навязваюць кантакт з мясцовымі хрысціянскімі супольнасцямі. Гэтае восенню два браты наведалі старшыню Пратэстанцкай федэрацыі пастара Франсуа Клавайролі і старшыню Аб’яднанай пратэстанцкай царквы Францыі пастара Эмануэля Сейбольдта, каб з самага пачатку прыцягнуць іх да гэтага праекта.

Дэпартамент Сен-Сен-Дэні з’яўляецца самым маладым і самым бедным у Францыі, і перад ім шмат праблем. Як і ў іншых малых абшчынах Супольнасці Тэзэ па ўсім свеце, браты спачатку будуць удзельнічаць у жыцці жыхароў свайго раёна і мясцовых царкоўных суполак.

Існуе таксама магчымасць ўдзелу ў іх штодзённых малітвах, расклад якіх рэгулярна абнаўляюцца на гэтае старонцы па-французску.

Апошняе абнаўленне: 22 February 2021