TAIZÉ

Лаос | Швацкая майстэрня

 
На працягу 2020 і 2021 гадоў “Аперацыя Надзея” падтрымлівае праект Назарэцкага дома ў сталіцы Лаоса - В’енцьяне. Ініцыятыва гэтага праекта выйшла з манаскае супольнасці Лаоскіх сясцёр, якія хацелі даць будучыню маладым дзяўчатам з бедных сем’яў, у тым ліку з этнічных меншасцяў. У Лаосе шытво застаецца галіною, у якой адкрытыя магчымасці працаўладкавання. З 2017 года гэтыя сёстры распрацавалі швацкі курс. Цэнтр Назарэт цалкам падтрымлівае моладзь. Навучанне доўжыцца дзевяць месяцаў, пасля чаго яны могуць знайсці працу ў горадзе альбо вярнуцца ў сваю вёску і займацца там гандлем. Некаторыя маладзёны, якія знайшлі працу ў Тайландзе, з-за пандэміі вымушаныя былі вярнуцца ў Лаос. У іх няма нічога - ані працы, ані навучання, што ставіць іх сем’і перад дадатковымі выклікамі.