TAIZÉ

Апошнія навіны

Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў

З нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян у сераду 18 студзеня а 18-ае гадзіне ў Тэзэ адбылася спецыяльная малітва, на якой прысутнічалі маладзёны, што перабываюць зараз у Тэзэ, а таксама лідары мясцовых Цэркваў.

Трансмісія праз "Facebook Live"

Вітальнае слова ад брата Алоіса

У гэты першы дзень Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў я запрасіў вас у нашую Царкву паяднання. Разам з братамі я цешуся, што магу павітаць вас тут падчас гэтае малітвы. Я дзякую за прысутнасць прадстаўнікам Каталіцкае, Праваслаўнае, Аб’яднанае Пратэстанцкае, Англіканскае, Евангелічнае, Менаніцкае цэркваў. Няхай узрастае нашая еднасць у Хрысце Езусе так, каб дынаміка і праўда Евангелля магла свяціць усяму свету.

Малітоўныя інтэнцыі, чытаныя царкоўнымі лідарамі

Духоўныя лідары прачыталі наступныя малітоўныя інтэнцыі:

  • Езу Хрыстэ, Ты паслаў сваю Царкву падрыхтаваць Табе шлях у свеце. Натхняй нашыя справы і словы дзень за днём, каб мы маглі абвяшчаць Тваё Евангелле вакол нас.
  • Езу Хрыстэ, святло свету, Ты асвятляеш кожную чалавечую істоту: дазволь нам распазнаць Тваю прысутнасць у кожным і прыняць Цябе ў нашым блізкім.
  • Езу Хрыстэ, адкрый нашыя вочы на пакуты найбольш абяздоленых нашых часоў, што жывуць у самотнасці пасярод нас так, каб мы маглі жыць у салідарнасці з тымі, хто быў нам павераны.
  • Езу Хрыстэ, усеагульны браце, Ты на баку выгнаннікаў, бежанцаў, мігрантаў. Мы давяраем Табе ўсіх тых, каго мы прынялі ў нашым рэгіёне і мы молімся за Саміра з Судану.
  • Езу Хрыстэ, дай нам навучыцца слухаць Цябе так, каб мы разам праявілі сябе, каб тое было больш заўважным у вачах іншых, у Тваёй адзінай Царкве, каб свет мог паверыць.
  • Езу Хрыстэ, хвала Табе за хрысціянскія супольнасці з нашага рэгіёну. За сінод дыяцэзіі Отун (diocèse d’Autun). За праваслаўны прыход Шалон. За пратэстанцкія цэрквы ў год узгадвання Рэфармацыі.
  • Езу Хрыстэ, таксама, як Тваіх вучняў па паўстанні з памёрлых, ты чыніш наш братамі і сёстрамі. Навучы нас крочыць за Табою і кіруй нас на сцежкі жыцця.
  • Езу Хрыстэ, мы давяраем Табе людзей з Блізкага Ўсходу, ахвяры гвалту, усіх тых, хто не бачыць будучыні ў сваёй краіне. Будзь падтрымкаю для тых, хто прагне справядівасці і супакою.

Малітва брата Алоіса

Хрысце Езу, мы сабраліся ў Тваё імя. Дапамажы нам прыняць Твайго Святога Духа, Духа прабачэння і паяднання, што яднае нашыя галасы ў Тваёй прысутнасці. Бліжэй да канца Твайго жыцця Ты маліўся "Ойча, няхай усе былі адно". Зрабі з нас сведкаў еднасці і носьбітаў прымірэння.

Група св. Ірэнея ў Тэзэ

Сумесная праваслаўна-каталіцкая група св. Ірэнея сабралася ў Тэзэ паміж 2 і 6 лістапада 2016 г. Пасяджэнне праводзілася пад старшынствам арцыбіскупа Тэлміскага Ёва (Гечы).

На адкрыцці сесіі групу павітаў Брат Алоіс. Цягам сустрэчы чальцы групы наведалі супольныя малітвы Супольнасці і дзялілі пасілак разам з братамі.

У пятніцу і суботу ў вясковым храме была цэлебраваная Боская Літургія.

Пасля сустрэчы былі апублікаваныя прэс-рэлізы па-ангельску, а таксама па-нямецку.

Вітаем непаўнагадовых мігрантаў

Арыентацыйны цэнтр для непаўнагадовых у мясцовасці Ameugny, арганізаваны Супольнасцю Тэзэ

У начы з серады на чацвер 3 лістапада група непаўнагадовых мігрантаў без суправаджэння прыбыла ў Saône-et-Loire, бо лагер у Кале (фр. Calais) быў зачынены. Група складаецца з пятнаццаці падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў, большасцю суданскага паходжання, але таксама з Эрытрэі і Сірыі.

Прыём быў падрыхтаваны Супольнасцю Тэзэ, якая забяспечвае месца, прапануе валанцёраў, а таксама матэрыяльна-тэхнічныя сродкі ў супрацоўніцтве з арганізацыяю "Мост" (фр. Le Pont) з гораду Макон (фр. Mâcon), што займаецца ўсімі адміністрацыйнымі працэдурамі. Перад тым, як маладыя мігранты прыбылі ў Ameugny, мэр горада і сельсавет загадзя паінфармавалі пра тое сваіх жыхароў.

Гэтыя маладзёны былі прынятыя ўначы адразу па прыбыцці мэрам Ameugny, некаторымі жыхарамі вёскі, супрацоўнікамі "Мосту", камандаю Тэзэ і некалькімі маладымі бежанцамі з Судану, якіх летась прыняла Супольнасць. Прэфект Saône-et-Loire быў прадстаўлены старшынёю ягонае адміністрацыі пані Жэрмэн (фр. Germain).

3 лістапада прэфектура апублікавала наступны камунікат:

"Дадзеная прапанова прытулку носіць часовы характар, рыхтавалася апошнія тры месяцы. Гэта дазволіць зрэалізаваць пасяленне ў аптымальных варунках для бяспекі і здароўя маладзёнаў, пакуль яны не будуць скіраваныя ў Злучанае Каралеўства альбо пакуль не змогуць скарыстацца з законных правоў. Перадусім, яны будуць мець перавагу, чакаючы на вынікі разгляду іх справы ўладамі Брытаніі па пытанні ўз’яднання з сем’ямі. Гэта гарантуе ім тое, што справы будуць разгледжаныя ў тэрміне ад 3 да 6 тыдняў."


Прымаючая каманда

Малітва ў інтэнцыі супакою

У нядзелю ў Тэзэ звон міру будзе гучаць у інтэнцыі сірыйскага горада Алепа

Супольнасць Тэзэ прыняла ініцыятыву цэркваў Фінляндыі, дзе гучаць царкоўныя звоны па ўсё краіне, сівалізуючы смутак і салідарнасць асобаў з тымі людзьмі, што надаль церпяць ад авіяналётаў у сірыйскім Алепа.

Штонядзелі а 18:30 браты з усімі ахвочымі збіраюцца разам у храме Паяднання дзеля паўгадзіннае малітвы ў цішыні ў інтэнцыі супакою. У якасці знаку салідарнасці адзін з пяці званоў - "Сведкі Супакою" - будзе заклікаць на малітву ў часе найбліжшае нядзелі.


Сад салідарнасці ў Тэзэ

Цягам апошніх гадоў міжнародныя сустрэчы ў Тэзэ лы іншых месцах імкунліся паглыбіць пошук новых формаў салідарнасці ў сучасным грамадстве. Адным з ейных аспектаў з’яўляецца нашая ўвага да Стварэння. У адным са сваіх апошніх пасланняў моладзі брат Алоіс напісаў, “Зямля належыць Богу; людзі атрымліваюць яе ў якасці дара. На нас ляжыць вялікая адказнасць: клапаціцца пра планету і не марнаваць ейных рэсурсаў. Зямля абмежаваная, таму людзі таксама павінны пагадзіцца на пэўныя межы”.


Адным з пладоў такой рэфлексіі - сціплай, але канкрэтнай - было стварэнне “саду салідарнасці” ў Тэзэ.

Маладзёны, працуючы з братам, па чарзе, тыдзень за тыднем працуюць у садзе. Гародніна, якая там вырошчваецца, перадаецца мясцовае асацыяцыі супольнасці, якая распаўсюджвае яе ў навакольных мястэчках і вёсках ля Тэзэ.

2015 год у Тэзэ ў СМІ

Цягам усяго 2015 г. рэха юбілею было чутно ў розных сродках масавае інфармацыі, у прэсе і ў сеціве. На гэтае старонцы вы знойдзеце пэўную паждорку артыкулаў ды спасылак на цікавыя матэрыялы.

СМІ, якія жадаюць працаваць на міжнародных спатканнях Тэзэ ў Бухарэсце, Катану ці Рызе, калі ласка, кантактуйцеся з намі праз media taize.fr.

Па-ангельску

Справаздача Сусветнага хрысціянскага форуму, месца дыялогу паміж традыцыйнымі цэрквамі ды разнастайнымі евангельскімі канфесіямі й пяцідзясятніцкімі цэрквамі, на тэму сустрэчы цягам 9-16 жніўня размешчаная тут.

Некалькі цікавых артыкулаў, а таксама блог “Premier Christianity” былі апублікаваныя па-ангельску, і прысвечаныя вопыту манаскага жыцця ў Тэзэ, можна знайсці па спасылцы https://www.premierchristianity.com....

Лідар “Sojourners” у ЗША, Robert Wilson-Black, апісаў, як ён правёў тыдзень у Тэзэ мінулым летам https://sojo.net/articles/denying-c....

Сусветная Рада Цэркваў апублікавала артыкул наконт тыдня 9-16 жніўня у якасці справаздачы з міжнароднага тэалагічнага калоквіўма. Абодва артыкулы таксама даступныя па-нямецку.

Некаторыя іншыя старонкі ў сеціве з цікавымі матэрыяламі:

Акрамя таго, Dave Bookless з міжнароднае асацыяцыі “A Rocha” апублікаваў разважанні пасля трох тыдняў, праведзеных у Тэзэ летам, апошнія з якіх ён правёў у вёсцы ў сярэдзіне жніўня.

Фатограф Michael Debets склаў фотасправаздачу з падзей тыдня 9-16 жніўня. Здымкі з вечаровае малітвы 15 жніўня даступныя online на старонцы Pacific Press разам з іншымі з 16 жніўня аўтарства Demotix agency. Адзін з ягоных здымкаў быў змешчаны online на старонцы “The Guardian”.


Па-французску

2 жніўня 2015 г. “France 2” надавала ў простым эфіры Эўхарыстыю з Тэзэ ў сваёй штотыднёвай перадачы « Le Jour du Seigneur ». Рэпартаж даступны online. Можна таксама паглядзець здымкі з той Эўхарыстыі ў фотасправаздачы на старонцы “Journal de Saône-et-Loire”.

Шэраг нацыянальных французскіх СМІ асвятлялі падзеі выходных, 15-16 жніўня ў Тэзэ. Навіны а 13-ай гадзіне на TF1 распавядалі пра міжнародны дыялог, які стаў вынікам сустрэчаў.

Рэгіянальная станцыя France 3 Bourgogne прысвяціла два рэпартажы Тэзэ з нагоды падзей выходных 15-16 жніўня.

У пятніцу 14 жніўня Брат Алоіс быў запрошаны праз [Europe 1-http://www.europe1.fr/emissions/l-interview-verite/frere-alois-les-religions-sont-une-force-de-paix-2502453], на перадачу, якую вёў Patrick Roger. Французскае нацыянальнае радыё France Inter, France Info ды RTL асвятлялі міжнароднае спатканне, высылаючы справаздачы сваіх журналістаў наконт спаткання.

Ватыканскае Радыё ўзяла інтэрв’ю ў двух каталіцкіх лідэраў, першы - Кардынал Manuel Clemente, патрыярх Лісабона і другі - магістр Benoît Rivière, Біскуп Autun. Блог jeunes-cathos.fr таксама асвятляў міжнароднае спатканне і праект "Людзі Тэзэ", апавядаючы пра фотавыставу ў вёсцы.

У “La Croix” ад 9 жніўня на 4 старонках з’явіўся рэпартаж, прысвечаны міжнародным сустрэчам моладзі. Некалькі здымкаў даступныя on line.

Прыканцы жніўня тэлебачанне “KTO” адною з частак “Hors les murs” зрабіла рэпартаж на 52 мінуты, прыгатаваны камандаю, што асвятляла падзеі міжнароднага спаткання.

У Швейцарыі франкамоўная радыёстанцыя “RTS” надавала ў простым эфіры "экуменічную ранішнію праграму" з нядзелі Св. Духа ў Тэзэ, а таксама шэраг рэпартажаў з Тэзэ цягам 2015 г. Каталіцкія і пратэстанцкія прэс-агенцыі са швейцарскае Рамандыі падрыхтавалі шэраг артыкулаў пра Тэзэ, што было вынікам супрацоўніцтва гэтых агенцыяў.

Таксама ў Швейцарыі, штодзённая газета “24 heures” прыканцы года апублікавала вялікае інтэрв’ю з Братам Алоісам:

PDF - 563.6 кб

Наконадні пра альбом, які быў падрыхтаваны Universal Music, узгадвалася ў некалькіх СМІ, у тым ліку ў аглядзе “Études”, у ліпені 2015 г. ды на радыёстанцыі “Paris Notre Dame”.

Біяграфія Брата Ражэ аўтарства Sabine Laplane была апублікаваная на старонцы штотыднёвіка “Réforme”:

PDF - 87.6 кб

У лістападзе некалькі іракскіх сем’яў і маладыя бежанцы з Судану, якія зараз жывуць у Тэзэ, былі героямі інтэрв’ю некалькіх мясцовых СМІ, сярод якіх вечаровыя навіны на “France 3 Bourgogne”.

Пасля замаху ў Парыжы дзённік “La Croix” апублікаваў інтэрв’ю з Братам Алоісам:

PDF - 63.2 кб

На пачатку 2016 г. выданне “Journal de Saône-et-Loire” апублікавала інтэрв’ю з Братам Алоісам наконт яго візіту ў Ліван і Сірыю:

PDF - 182.5 кб


Па-нямецку

У траўні пра 100-ую гадавіну з дня народзінаў Брата Ражэ ўзгадвалася ў шэрагу публікацый нямецкамоўнае прэсы, напрыклад, у фільме Аўстрыйскага тэлебачання, а таксама ў гэтым апісанні Брата Ражэ, "змагара за паяднанне".

У чэрвені 2015 г. Брат Алоіс даў інтэрв’ю для Deutschlandradio Kultur. У той жа самы час пратэстпнцкая прэс-агенцыя апублікава невялікі артыкул.

Пра міжнароднае спатканне 9-16 жніўня таксама ўзгадвалася на некалькіх нямецкамоўных пратэстанцкіх старонках у сеціве, Нямецкая Каталіцкая прэс-агенцыя таксама апублікавала шэраг артыкулаў, напрыклад, гэты. У дадатку гэты вялікі артыкул на тэму моладзевага дасвядчэння Царквы, якое маладзёны мелі ў Тэзэ.


Па-галандску

Два вялікія рэпартажы былі прысвечаныя сустрэчам у Тэзэ ў газетах Nederlands Dagblad ды Reformatorisch Dabglad:

PDF - 307.8 кб


PDF - 4 Mb

Пара маладых журналістаў з BEAM правяла тыдзень у Тэзэ з мэтаю падрыхтаваць рэпартаж для eo.nl.

Прэзідэнт Рэфармаванае Царквы Нідэрландаў, PKN, апублікаваў рэдакцыйную нататку пра свой візіт у Тэзэ ў палове жніўня.



Па-італьянску

Дзённік “Avvenire” пісаў пра 10-ую гадавіну са дня смерці Брата Ражэ.

Журналіст часопісаў “Credere” і “Jesus” разам з фатографам прыехалі ў ліпені да Тэзэ. Тут можна прачытаць адзін з іхніх артыкулаў пра валанцёраў.

Пратэстанцкі штотыднёвік “Riforma” таксама прысвяціў 75-ае гадавіне Тэзэ выдатны артыкул.

І зноў, пасля нападаў у Парыжы Брат Алоіс даў інтэрв’ю радыю InBlu.


Па-гішпанску

Штотыднёвік “Vida Nueva” апублікаваў вялікую размову з Братам Алоісам, а таксама спецыяльны раздзел наконт летніх сустрэчаў у Тэзэ:

PDF - 1.6 Mb

На пачатку жніўня газета “Tribuna de Albacete” распавядала пра юбілеі, што адзначаліся ў Тэзэ цягам 2015 года.

Падрыхтоўку да Еўрапескае сустрэчы ў Валенсіі даволі шырока асвятляў часопіс “Paraula”, а таксама іншыя мясцовыя СМІ, такія як “Las Provincias”.

Ну, а рэпартажы, што былі апублікаваныя на тэму Еўрапейскае сустрэчы ў мясцовых і нацыянальных СМІ, пералічыць проста немагчыма. Вось толькі некаторыя з іх:

Безумоўна, падзею асвятлялі і дыяцэзіяльныя СМІ Валенсіі, са спецыяльнымі матэрыяламі й некалькімі артыкуламі ў часопісе Paraula, шэрагам відэякліпаў і багатай колькасцю здымкаў.



Па-партугальску

Па тэлебачанні быў рэпартаж наконт тэалагічнага калоквіўіма ды інтэрв’ю з братам.

Дыяцэзіяльная газета Лісабона змясціла ўражанні маладзёнаў-удзельнікаў сустрэчы, якім таварышыў іх Кардынал, у Разам да Новае Салідарнасці, а па тэлебачанні быў паказаны рэпартаж.

Радыё Renascença перадавала інтэрв’ю пасля Сустрэчы ў Празе, а таксама рэгулярна надавала навіны з Тэзэ і са спаткання ў Валенсіі.

Некалькі газетаў і аглядальнікаў узгадалі пра юбілейныя святкаванні ў Тэзэ, напрыклад, Sol, Observardor ды Fatima Missionaria.

Журналіст António Marujo напісаў нататку для агенцыі “Ecclesia” пра міжнародны тыдзень 9-16 жніўня, а таксама апублікаваў у сваім блогу шэраг артыкулаў пра спатканне і тэалагічны калоквіўм, што адбыўся ў мінулым верасні.


Па-польску

Журналіст Polskie Radio Przemysław Goławski надаў радыёсправаздачу пра спатканне на тэму новае салідарнасці. Ён таксама апублікаваў артыкул і размясціў здымкі.

Больш грунтоўна, вялікая размова з Братам Алоісам, размешчана на старонцы “Przewodnik Katolicki”.

Прысутнасць маладых бежанцаў з Судану была тэмаю размовы з братам на старонцы deon.pl.

Фатограф Wiesia Klemens апублікавала тры фотагалерэі з яе апошніх візітаў у Тэзэ і спаткання ў Валенсіі, якія даступныя тут.

Сустрэчы Тэзэ ў Валенсіі прысвечаны гэты артыкул online.


Па-чэску

Некалькі месяцаў па Еўрапейскім спатканні ў Празе ў сакавіку на старонцы Евангельскае Царквы чэскіх братоў была размешчана вялікая размова з Братам Алоісам, у тым ліку на старонцы “Christnet” і на старонцы “Katolický týdeník”.


Па-турэцку

Тэлебачанне SAT-7 надала рэпартаж пра Тэзэ, online на Youtube.