• >
  • Ля вытокаў веры >
  • Малітва >
  • 2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Малітва
    • Трансляцыя малітвы з Тэзэ
    • Малітвы Брата Алоіса
      • Вялікдзень 2017: Малітва Брата Алоіса
    • 2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)
    • Малітоўныя інтэнцыі
    • Моладзь і малітва ў Тэзэ
    • Вартасць цішыні
    • Як самастойна падрыхтаваць малітву?
      • Падрыхтоўка малітвы
      • Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”
      • Падрыхтоўка месца для медытатыўнае малітвы
      • Роля іконы
  • Спевы
    • Медытатыўны спеў
    • Развучваючы спевы
  • Медытацыі і разважанні
    • Евангельскі Шлях ля крыніцы святога Стэфана
    • Артыкул брата Алоіса: Пяць гадоў пасля Laudato Si’
    • Вялікі пост 2020: Зварот брата Алоіса
    • Партрэты сведкаў Хрыста
      • Артыкул брата Алоіса: 75-я гадавіна смерці Дзітрыха Банхёфера
    • Разважанні на Вялікі пост
    • Кароткія тэксты з Тэзэ
      • 10. Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса
      • Аб’яўленне Пана: прыйдзіце і пакланіцеся Яму!
      • Вялікі пост: Радасць звяртання да Бога
      • Божая Даброць будзе мець апошняе слова
      • Вялікдзень 2017 / Разважанні Брата Алоіса: Сведкі ўваскрослага Хрыста
      • Унебаўшэсце 2017 / Разважанні брата Алоіса: Кіруймася да новых гарызонтаў
      • Шукаючы крыніцы надзеі
      • Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста
      • Зрабіце жыццё прасцейшым, каб патрафіць дзяліцца
      • Сяброўства Хрыста для ўсіх і кожнага
      • Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
      • Біблія - гісторыя пра Божую вернасць
      • Хрыстус заклікае нас быць разам, быць сімвалам Ягонага супакою сярод людзей
      • Духоўнае жыццё і сяброўства
      • Пашыраючы нашае сяброўства
      • У малітве нас прымае сам Бог
      • Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства
      • Ідучы разам да крыніцаў радасці
      • Вялікі пост: спяваючы радасць прабачэння
      • Вялікдзень 2019: Хай узрастае радасць Уваскрасення!
      • Сёмуха 2019: Пераканайся, што Тэзэ застаецца месцам даверу
      • Радасны радыкалізм святога Францыска Асізскага
      • Зямля - каштоўны Божы дар
      • Хрыстус нашым супакоем
      • Адказнасць за нашую цудоўную планету
      • Няхай пральецца святло
      • Быць уважным на прысутнасць Бога ў нашым жыцці
      • Вялікдзень 2020: Надыходзіць новы світанак
      • Вырушайма насустрач адно аднаму
      • Шукаючы ўнутранае сілы, якая дапамагае рухацца наперад
    • Пасланне на бягучы год
      • Брат Алоіс 2021: Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
      • Брат Алоіс 2020: Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў
      • Брат Алоіс 2019: Не забываймася на гасціннасць!
      • Брат Алоіс 2018: Невычэрпная радасць
      • Брат Алоіс 2017: Разам адкрываючы шляхі надзеі
      • Брат Алоіс 2017: Заклік да царкоўных лідараў на 2017 год
      • Брат Алоіс 2017: Разам да еднасці Еўрапейскага кантыненту
      • Брат Алоіс 2016: Мужнасць Міласэрнасці
      • У кірунку адзінае Еўропы - зямлі салідарнасці
      • 2006: Незавершаны ліст брата Ражэ
    • “Вельмі простая рэальнасць”
    • Разважаючы фрагменты Бібліі
  • Біблійныя разважанні ў сеціве
    • “Вось Я ўчыню новае”
    • «Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу»
    • “Ты вызвалена ад немачы сваёй”
 

2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)

Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46: Мець адвагу на радасць
"Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле. Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе". (Мц 13, 44-46)

У дзвюх аповесцях пра валадарства Нябеснае Езус не апавядае пра нейкае месца ці аддалены час, але распавядае пра Бога, які прыходзіць ужо зараз, пра Ягоную прысутнасць сёння пасярод нас. "Але Ты, Святы, жывеш сярод пахвалаў Ізраэля" (Пс 22,4) чытаем у радках аднаго з псальмаў. Бог пануе ў небе, але свой трон і сваё валадарства змесціў таксама пасярод свайго народу, які Яго праслаўляе.

„Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі”, „да купца, які шукае прыгожых пярлін”. Езус параўноўвае прыйсце Бога ў нашае жыццё і да нашага свету са шчасцем, якое дае адкрыццё, з радасцю, якую выклікае штосьці непараўнальна вартаснае, бясконца прыгожае.

Пэўны чалавек працуе на зямлі. Ягоны плуг сутыкаецца з перашкодаю. Гэта ані вялікі камень, ані пень. Змушаны спыніць працу, чалавек прыглядаецца бліжэй і разумее, што знайшоў скарб. Зрабіў адкрыццё свайго жыцця! Скарб бясцэннае вартасці ляжаў на полі, якое ён апрацоўваў, і ніхто пра тое не ведаў.

Героем другой аповесці з’яўляецца купец. Ягоная праца палягае на пошуках прыгожых пярлін на продаж. Але падобна, як таго аратага, і ён пэўнага дня напаткаў неверагодны сюрпрыз. Знайшоў штосьці значна лепшае, ніж тое, чаго шукаў: пярліну настолькі каштоўную, якой ніколі раней не бачыў, такую, што змяніла ўсё ягонае жыццё.

Сэрца аратага павінна было калаціцца вельмі моцна, калі ён знайшоў той скарб. Адгэтуль ён меў забяспечаную будучыню, ужо не трэба будзе клапаціцца пра што-небудзь. Яго перапаўняе шчасце, але ён не губляе галавы. Зноўку хавае скарб, бо ніхто не павінен дазнацца пра яго існаванне. Ён хоча быць упэўнены, што той будзе належаць толькі яму. Каб набыць поле, дзе схаваныя грошы, араты прадае ўвесь маёнтак. Набывае поле, і скарб ужо належыць яму.

Прадавец пярлін таксама шчаслівы, калі знайшоў пярліну свайго жыцця, прыгажэйшую, чым усё тое, што бачыў раней. Ён таксама прадае ўсё, што мае, каб атрымаць тое, што дае ягоным вачыма шчасце, а сэрцу радасць.

Як прыняць Валадарства Божае? Як прыняць Бога, калі прыходзіць панаваць сярод нас, калі ўваходзіць у нашае жыццё і ў наш свет? Ягонае прыбыццё ставіць нас перад досыць дакладным выбарам. Гутарка не пра выбар паміж дабром ці злом. Араты і купец не адмаўляюцца ад таго, што з’яўляецца злым. Наадварот, адмаўляюцца ад сваіх каштоўнасцяў. З радасцю адмаўляюцца ад таго, што з’яўляецца дабром на карысць таго, што з’яўляецца бясконца прыгожым і непараўнальна вартасным.

Калі Бог з’яўляецца і ўваходзіць у нашае жыццё, трэба выбіраць. Езус прапаноўвае нам, каб мы выбралі радасць, скарб, каштоўную пярліну. Такім чынам радасць ідзе поруч з адрачэннем, менавіта гэта выяўлена ў словах Езуса. Радасць пазбавіла герояў абедзвюх аповесцяў усялякіх дабротаў. Яны мелі адвагу быць бадзёрымі, таму радасць спрычынілася да таго, што прадалі ўсё, што мелі.

Езус заахвочвае нас, каб мы паставілі Божую радасць па-над свае даброты, дасягненні і планы. Можа нават здарыцца, што мы будзем больш прагнуць радасці, чым саміх сябе. Радасць суправаджаецца забыццём на саміх сябе.

Гісторыі аратага і купца, каторыя радасна выракліся сваіх дабротаў, вучаць нас, якімі вольнымі мы становімся дзякуючы радасці.

- Які скарб, якую пярліну я знайшоў на сваёй дарозе жыцця? Што мяне ўразіла? Што мяне ўзрадавала?

- Калі адрачэнне прынесла мне шчасце? Калі радасць дала мне больш свабоды?

Апошняе абнаўленне: 26 жніўня 2015

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты