• >
  • Ля вытокаў веры >
  • Медытацыі і разважанні >
  • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса >
  • У малітве нас прымае сам Бог
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Малітва
    • Трансляцыя малітвы з Тэзэ
    • Малітвы Брата Алоіса
      • Вялікдзень 2017: Малітва Брата Алоіса
    • 2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)
    • Малітоўныя інтэнцыі
    • Моладзь і малітва ў Тэзэ
    • Вартасць цішыні
    • Як самастойна падрыхтаваць малітву?
      • Падрыхтоўка малітвы
      • Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”
      • Падрыхтоўка месца для медытатыўнае малітвы
      • Роля іконы
  • Спевы
    • Медытатыўны спеў
    • Развучваючы спевы
  • Медытацыі і разважанні
    • Евангельскі Шлях ля крыніцы святога Стэфана
    • Артыкул брата Алоіса: Пяць гадоў пасля Laudato Si’
    • Вялікі пост 2020: Зварот брата Алоіса
    • Партрэты сведкаў Хрыста
      • Артыкул брата Алоіса: 75-я гадавіна смерці Дзітрыха Банхёфера
    • Разважанні на Вялікі пост
    • Кароткія тэксты з Тэзэ
      • 10. Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса
      • Аб’яўленне Пана: прыйдзіце і пакланіцеся Яму!
      • Вялікі пост: Радасць звяртання да Бога
      • Божая Даброць будзе мець апошняе слова
      • Вялікдзень 2017 / Разважанні Брата Алоіса: Сведкі ўваскрослага Хрыста
      • Унебаўшэсце 2017 / Разважанні брата Алоіса: Кіруймася да новых гарызонтаў
      • Шукаючы крыніцы надзеі
      • Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста
      • Зрабіце жыццё прасцейшым, каб патрафіць дзяліцца
      • Сяброўства Хрыста для ўсіх і кожнага
      • Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
      • Біблія - гісторыя пра Божую вернасць
      • Хрыстус заклікае нас быць разам, быць сімвалам Ягонага супакою сярод людзей
      • Духоўнае жыццё і сяброўства
      • Пашыраючы нашае сяброўства
      • У малітве нас прымае сам Бог
      • Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства
      • Ідучы разам да крыніцаў радасці
      • Вялікі пост: спяваючы радасць прабачэння
      • Вялікдзень 2019: Хай узрастае радасць Уваскрасення!
      • Сёмуха 2019: Пераканайся, што Тэзэ застаецца месцам даверу
      • Радасны радыкалізм святога Францыска Асізскага
      • Зямля - каштоўны Божы дар
      • Хрыстус нашым супакоем
      • Адказнасць за нашую цудоўную планету
      • Няхай пральецца святло
      • Быць уважным на прысутнасць Бога ў нашым жыцці
      • Вялікдзень 2020: Надыходзіць новы світанак
      • Вырушайма насустрач адно аднаму
      • Шукаючы ўнутранае сілы, якая дапамагае рухацца наперад
    • Пасланне на бягучы год
      • Брат Алоіс 2021: Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
      • Брат Алоіс 2020: Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў
      • Брат Алоіс 2019: Не забываймася на гасціннасць!
      • Брат Алоіс 2018: Невычэрпная радасць
      • Брат Алоіс 2017: Разам адкрываючы шляхі надзеі
      • Брат Алоіс 2017: Заклік да царкоўных лідараў на 2017 год
      • Брат Алоіс 2017: Разам да еднасці Еўрапейскага кантыненту
      • Брат Алоіс 2016: Мужнасць Міласэрнасці
      • У кірунку адзінае Еўропы - зямлі салідарнасці
      • 2006: Незавершаны ліст брата Ражэ
    • “Вельмі простая рэальнасць”
    • Разважаючы фрагменты Бібліі
  • Біблійныя разважанні ў сеціве
    • “Вось Я ўчыню новае”
    • «Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу»
    • “Ты вызвалена ад немачы сваёй”
 

У малітве нас прымае сам Бог

Чацвер, 26 ліпеня 2018 г. | Taizé, Храм Паяднання

У апошнія дні я сустрэўся з некаторымі з вас, каторыя прыбылі з розных кантынентаў, каб правесці тут усё лета. Мы, браты, пад уражаннем ад колькасці прадстаўленых краін, разнастайнасці старажытных Цэркваў, а таксама ад сувязі паміж вераю і моцным заангажаваннем на карысць іншых.

Сёння ўвечары мы пачулі прыгожую навіну ад Езуса, скіраванаую да Ягоных вучняў: “Дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх”.

Гэтае слова дае нам зразуменне таго, што мы дасвядчаем тут, тройчы на дзень, калі разам молімся ў гэтым храме. Сапраўды, у кожнае супольнае малітве нас яднае менавіта Хрыстус і яднае нас па-над усімі розніцамі.

З тыдня на тыдзень тое асабліва падкрэслівае пэўны момант: пятнічная малітва вакол крыжа. Заўтра вечарам пад канец малітвы мы размясцім на зямлі ікону крыжа. Усе тыя, хто будуць таго прагнуць, могуць наблізіцца да крыжа, пакласці чола на ягонае дрэва, аддаючы тым жэстам Хрысту свой цяжар ды турботы іншых.

Тая пятнічная вечаровая малітва дазваляе нам захаваць у нашае малітве ўсіх, хто ў сваім жыцці праходзіць цяжкасці: тых, хто пакутуе душою ці целам, хворых, тых, хто мусіў выехаць са сваіх краін, ахвяраў несправядлівасці рознага кшталту, тых, хто дазнаў самотнасці.

Часам можа здавацца цяжкім сабраць малітву ў словы. У той час, калі тое складана выказаць словамі, мы можам простым, як збліжэнне да крыжа, жэстам даверыць тое Хрысту.

У малітве сам Бог прымае нас і ўваходзіць з намі у адносіны. Няма неабходнасці пакідаць нешта перад дзвярыма, мы насамрэч можам стаць перад Ім. Мейце адвагу давяраць усім, паверыць Хрысту, сабе ды іншым!

У такім дыялогу з Хрыстом праз малітву мы становімся больш свядомымі нашых абавязкаў адносна іншых. І, сапраўды, споўненае ўнутранае жыццё вядзе нас да вельмі канкрэтных абавязкаў адносна асобаў, якія былі нам павераныя. Як сказаў праваслаўны багаслоў Аліўе Клеман, вялікі сябра Тэзэ, “нішто не з’яўляецца больш адказным, чым малітва”.


Мне б хацелася заахвоціць вас, каб вы працягвалі гэты дыялог малітвы па вяртанні дадому. Уваходзячы да храма, каб памаліцца сам-насам, тое ўнутрана падбудоўвае нас праз увесь час трывання малітвы. Ці той самай рады не даў Езус Сваім вучням: “Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы свае, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці”?

Памятаючы штодзённа пра прысутнасць Хрыста, яна можа мець таксама іншыя наступствы: пазбаўлення нас ад нашых страхаў - страху іншых, боязі будучыні. Нават, калі мы не адчуваем Ягонае прысутнасці, мы можам стаць перад Ім у маўчанні і з перакананнем таго, што Ён там, як сябра, каторы нам таварышыць.

Пасля побыту тут вы надаль будзеце адчуваць сяброўства з іншымі. Некаторыя з вас рэгулярна сустракаюцца ўжо не першы раз, каб маліцца і дзяліцца.

Было б цудоўна, калі б вы маглі далучыцца да нядзельнае ўрачыстасці ў вашае мясцовае царкве. Трымайце ў памяці словы Хрыста: дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Ягонае, Хрыстус там, пасярод вас!


На пачатку я казаў вам пра прысутнасць валанцёраў з усяго свету. Некаторыя з іх знаходзяцца тут праз усё лета, іншыя застаюцца з намі на ўвесь год. Зараз я хацеў бы перадаць голас аднаму з іх, Хасану, які прыехаў з Сірыі, краіны, што перажывае вялікія цяжкасці.

Добры вечар, маё імя Хасан. Я хрысціянін-пратэстант з Сірыі. Мне 26 гадоў і я вывучаю тэалогію ў Ліване. Я хацеў бы распавесці некалькі слоў пра маё жыццё і дасвядчэнне малітвы.

У сваім жыцці я дазнаў цяжкіх выпрабаванняў, яшчэ перад вайною ў Сірыі. Мая мама памёрла, калі мне было 4, тата - калі мне было 12. Некалькі гадоў пазней на Вігілію памёр мой адзіны брат, меў тады 18 гадоў. Маё жыццё складаецца з уздымаў і падзенняў. Я перажыў моманты самотнасці і моманты сумневаў. Але заўсёды я меў звычку маліцца.

Як можна прачытаць у Бібліі, калі Адам і Ева адыйшлі ад Бога, прыкрылі свае целы смакоўнымі лісцінамі і схаваліся ад Бога. Калі ж мы молімся да Бога, адкрываем сябе і нашыя сэрцы перад Богам. Калі я малюся, адчуваю прысутнасць Бога і Ягоны супакой у маёй душы.

Месяц таму я прыехаў да Тэзэ, дзе дасвядчаю абшчыннае жыццё. Мы жывем, дзелімся і молімся з людзьмі з розных асяроддзяў. Штодня молімся таксама ў інтэнцыі розных краін - на мінулым тыдні мы маліліся аб супакоі ў маім краю, у Сірыі.

Праз два тыдні я вяртаюся дадому. У маім рэгіёне магчымыя падарожжы і наведванне маёй сям’і, аднак у іншых частках Сірыі сітуацыя надаль вельмі складаная, таму прашу вас усіх, каб памяталі пра маю краіну ў сваіх малітвах. А зараз я хацеў бы прамовіць малітву Ойча наш па-арабску з іншымі валанцёрамі з Блізкага Усходу, што прысутныя ў Тэзэ.

Шчырыя падзякі для Хасана ды іншых валанцёраў з розных дзяржаў Блізкага Усходу. У наступным годзе ў тым вялікім рэгіёне адбудзецца Міжнародная Сустрэча Моладзі. Яна пройдзе ў сакавіку 2019 г., у ліванскае сталіцы - Бейруце.

Зараз Ёана прачытае спіс краін, моладзь з каторых на гэтым тыдні прысутнічае ў Тэзэ, і якія прадстаўляюць вялікую разнастайнасць дзяржаў, а дзеці будуць разносіць кветкі.

Гэтыя кветкі для тых, хто прыехаў з Японіі, Карэі, Кітаю, Ганконгу, Камбоджы, Інданэзіі, Усходняга Тымору ды Індыі.
Таксама для тых, хто прыбыў з Мексікі, Гватэмалы, Сальвадору, Гаіці, Дамініканскае Рэспублікі, Нікарагуа, Панамы, Калумбіі, Эквадору, Балівіі, Бразіліі, Чылі ды Аргентыны.
Для грэкаў, румынаў, сербаў, баснякоў, харватаў, мадзьяраў, чэхаў, аўстрыякаў, італьянцаў, швейцарцаў, французаў, гішпанаў ды партугальцаў.
Для расейцаў, фінаў, шведаў, украінцаў, эстонцаў, латышоў, летувісаў, палякаў, датчан, немцаў, галандцаў, бельгійцаў, ангельцаў ды ірландцаў.
Для тых, хто паходзіць з Егіпту, Лівану, Сірыі, Ярданіі, Палестынскае Аўтаноміі ды Іраку.
Для прыбылых з Канады, Злучаных Штатаў і Аўстраліі.
Для маладзёнаў з Сенегалу, Буркіна-Фасо, Тога, Чаду, Судану, Паўднёвага Судану, Уганды, Кеніі, Танзаніі, Зімбабве і ПАР.

Апошняе абнаўленне: 16 верасня 2018

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты