• >
  • Ля вытокаў веры >
  • Медытацыі і разважанні >
  • Пасланне на бягучы год >
  • Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Малітва
    • Трансляцыя малітвы з Тэзэ
    • Малітвы Брата Алоіса
      • Вялікдзень 2017: Малітва Брата Алоіса
    • 2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)
    • Малітоўныя інтэнцыі
    • Розная інфармацыя
    • Моладзь і малітва ў Тэзэ
    • Вартасць цішыні
    • Як прыгатаваць малітву?
      • Падрыхтоўка часу малітвы
      • Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”
      • Падрыхтоўка месца для медытатыўнае малітвы
      • Роля іконы
  • Спевы
    • Медытатыўны спеў
    • Развучваючы спевы
  • Медытацыі і разважанні
    • Евангельскі Шлях ля крыніцы святога Стэфана
    • Артыкул брата Алоіса: Пяць гадоў пасля Laudato Si’
    • Вялікі пост 2020: Зварот брата Алоіса
    • Партрэты сведкаў Хрыста
      • Артыкул брата Алоіса: 75-я гадавіна смерці Дзітрыха Банхёфера
    • Разважанні на Вялікі пост
    • Кароткія тэксты з Тэзэ
      • 10. Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса
      • Аб’яўленне Пана: прыйдзіце і пакланіцеся Яму!
      • Вялікі пост: Радасць звяртання да Бога
      • Божая Даброць будзе мець апошняе слова
      • Вялікдзень 2017 / Разважанні Брата Алоіса: Сведкі ўваскрослага Хрыста
      • Унебаўшэсце 2017 / Разважанні брата Алоіса: Кіруймася да новых гарызонтаў
      • Шукаючы крыніцы надзеі
      • Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста
      • Зрабіце жыццё прасцейшым, каб патрафіць дзяліцца
      • Сяброўства Хрыста для ўсіх і кожнага
      • Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
      • Біблія - гісторыя пра Божую вернасць
      • Хрыстус заклікае нас быць разам, быць сімвалам Ягонага супакою сярод людзей
      • Духоўнае жыццё і сяброўства
      • Пашыраючы нашае сяброўства
      • У малітве нас прымае сам Бог
      • Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства
      • Ідучы разам да крыніцаў радасці
      • Вялікі пост: спяваючы радасць прабачэння
      • Вялікдзень 2019: Хай узрастае радасць Уваскрасення!
      • Сёмуха 2019: Пераканайся, што Тэзэ застаецца месцам даверу
      • Радасны радыкалізм святога Францыска Асізскага
      • Зямля - каштоўны Божы дар
      • Хрыстус нашым супакоем
      • Адказнасць за нашую цудоўную планету
      • Няхай пральецца святло
      • Быць уважным на прысутнасць Бога ў нашым жыцці
      • Вялікдзень 2020: Надыходзіць новы світанак
      • Вырушайма насустрач адно аднаму
      • Шукаючы ўнутранае сілы, якая дапамагае рухацца наперад
    • Пасланне на бягучы год
      • Брат Алоіс 2021: Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
      • Брат Алоіс 2020: Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў
      • Брат Алоіс 2019: Не забываймася на гасціннасць!
      • Брат Алоіс 2018: Невычэрпная радасць
      • Брат Алоіс 2017: Разам адкрываючы шляхі надзеі
      • Брат Алоіс 2017: Заклік да царкоўных лідараў на 2017 год
      • Брат Алоіс 2017: Разам да еднасці Еўрапейскага кантыненту
      • Брат Алоіс 2016: Мужнасць Міласэрнасці
      • У кірунку адзінае Еўропы - зямлі салідарнасці
      • 2006: Незавершаны ліст брата Ражэ
    • “Вельмі простая рэальнасць”
    • Разважаючы фрагменты Бібліі
  • Біблійныя разважанні ў сеціве
    • “Вось Я ўчыню новае”
    • «Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу»
    • “Ты вызвалена ад немачы сваёй”
Брат Алоіс 2020
 

Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў

“Прапановы на 2020 год”

Прапановы ў фармаце PDF

PDF - 396 кб


У верасні мы правялі новы этап нашае “Пілігрымкі Даверу на Зямлі” ў Кейптаўне. Паўднёвая Афрыка ‐ цудоўная і прыгожая краіна; 25 гадоў таму яна паказала свету моц пратэсту супраць апартэіду і негвалтоўнага пераходу, хаця й сёння ў краіне па‐ранейшаму існуе страшны глыбокі падзел паміж этнічнымі групамі.

У гэтым кантэксце той факт, што 1000 сем’яў адчынілі свае дзверы, каб прыняць удзельнікаў, ужо быў знакам. Гэтыя маладыя людзі імкнуліся сустрэць хрысціянаў іншага этнічнага або канфесійнага паходжання. Няхай мы, як і яны, знойдзем смеласць ісці насустрач іншым, прымаючы адзін аднаго, дзе б мы ні жылі!

Вырушайма ў дарогу! Гэта заклік нашых дзён. Не дазваляючы збянтэжанасці авалодваць намі, але, хутчэй, заўважаючы мноства прыкмет новага жыцця, прадвеснікаў будучыні, якія прысутныя вакол нас. Будзьма ўважлівымі да новых ініцыятыў, нават калі яны не заўсёды строга распрацаваны і маюць уступны характар: мы знаходзім рашэнні, ідучы наперад.

З нагоды нашае Еўрапейскае Сустрэчы ва Уроцлаве ў якасці тытула “Прапаноў на 2020 год” я абраў фразу, якая была натхнёна жыццём полькі Уршулі Ледухоўскай – святой пасярод сведкаў Хрыста і грамадзянкі Еўропы, што апярэдзіла свае часы! Апісваючы яе жыццё, нехта сказаў: “Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў”.

Мы ўжо былі ва Уроцлаве: трыццаць гадоў таму, у снежні 1989 г., Польшча прымала першую Еўрапейскую Сустрэчу на ўсход ад “жалезнай заслоны”. Калі руйнаваўся Берлінскі мур, энтузіязм да нова адкрытай свабоды напаўняў сэрцы і розум людзей. З таго часу свет змяніўся: я глыбока перакананы, што маладое пакаленне адкрые іншыя шляхі свабоды і справядлівасці для нашага часу.

У жыцці і ў веры мы – пілігрымы, часам нават чужынцы на зямлі. У часы выпрабаванняў і радасці памятайма, што Бог верны і запрашае нас трываць у нашых абавязацельствах; Бог ужо рыхтуе будучыню супакою.

брат Алоіс
Стаючы ў праўдзе
У 2019 годзе наша абшчына Тэзэ прайшла няпросты працэс высвятлення і ставання ў праўдзе адносна абвінавачванняў у сексуальным гвалце з удзелам братоў. Каб далей крочыць тым шляхам даверу, мы хочам, каб усё было высветлена, каб людзі выказваліся. Больш інфармацыі на старонцы www.taize.fr/protection

1. Заўсёды ў дарозе… гатовыя выправіцца яшчэ раз

Пан сказаў Абраму: Выйдзі са сваёй роднай зямлі і з дому айца твайго ў зямлю, якую табе пакажу. (Быцця 12, 1)

Верай мы адказваем на заклік вырушыць у дарогу, памятаючы, што заўсёды магчымы новы пачатак: незалежна ад таго, ці ўсё ідзе добра, ці мы сутыкаемся, здавалася б, з непераадольнымі цяжкасцямі.

У першых раздзелах Бібліі мы сустракаем чалавека, Абрагама, закліканага пакінуць усё і рушыць далей, не ведаючы, куды ён ідзе. Яго жонка Сара і ён сталі падарожнікамі, пілігрымамі, матываваныя даверам, што Бог пакажа ім шлях.

Як толькі яны прыбылі ў новую зямлю, якую даў ім Бог, Абрагам і Сара застануцца ў намётах, нібыта заўсёды будучы ў дарозе. Але ў рэшце рэшт іх выпрабаванні сталі дабраславеннем: Абрагам і Сара адкрылі тое, чаго ніколі б не змаглі знайсці, застаючыся дома.

Біблію характарызуе менавіта такая дынаміка: высыланне і скіраванне ў будучыню, падрыхтаваную Богам. Дарога можа быць поўнай падводных камянёў: калі Божы народ пакідае Егіпет, яны блукаюць сорак гадоў.

І сам Бог становіцца пілігрымам, праводзячы свой народ, ідучы разам з ім: “Я з табою; і захаваю цябе ўсюды, куды ні пойдзеш” (Быцця 28, 15).

Праводзячы свой народ праз пустыню, Бог вучыць іх прыслухоўвацца да Ягонага голасу і адкрывае перад імі нечаканыя магчымасці.

  • Прачытай ці паўтары, сам ці з іншымі, некаторыя біблійныя аповесці, дзе Бог запрашае нас вырушыць у дарогу: Быцця 28, 10‐15; Зыходу 13, 17‐22; Псальм 126; Ісаі 43, 1‐2; Мацвея 2, 13‐23; Лукі 10, 1‐9; Дзеі Апосталаў 11, 19‐26.

2. Заўсёды ў дарозе… цалкам існуючы для іншых вакол нас

Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў мноства людзей і змілаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра. (Марка 6, 34)

Езус прадстаўляе сябе пілігрымам, які “не мае дзе схіліць галаву” (Мацвея 8, 20). Ён скіраваўся абвяшчаць гэтую добрую навіну: Бог наблізіўся; Бог дзейнічае, каб змяніць свет. А Бог у сваю чаргу запрашае нас прыняць удзел у гэтым праекце абнаўлення для чалавечае сям’і.

Сваім жыццём Езус Хрыстус паказаў нам, з чаго пачаць: уважліва ставячыся да паніжаных і найбольш уразлівых. Калі Езус мог быць настолькі ўважлівы да іншых, дык таму, што Ён быў глыбока замацаваны ў Богу. У кожны момант свайго жыцця Ён дазваляў быць кіраваным Святым Духам.

Прыйшоўшы на свет, Хрыстус цалкам прыняў наш чалавечы стан. Сваёю смерцю на крыжы Ён пакутаваў да канца і выявіў сваю абсалютную вернасць Богу і нам. Сваім уваскрасеннем Хрыстус стаў сведкам новага пачатку, які Бог дае чалавецтву ў сваёй любові.

У абліччу такой колькасці гвалту і прыніжэння, многія людзі адчуваюць сябе чужынцамі на гэтае зямлі. Наслядуючы Хрыста, хрысціяне давяраюць Богу, што змушае іх не пагружацца ў абыякавасць, але стаць перад абліччам рэчаіснасці, ангажуючыся і будучы салідарнымі з іншымі.

У другім стагоддзі невядомы аўтар пісаў пра хрысціян: “Жывуць яны ў сваёй айчыне, але як прышэльцы; маюць удзел ва усім, як грамадзяне, і усё трываюць як чужакі. Для іх усякая чужая краіна ёсць айчына”. (Ліст да Дыягнета)

  • Шукайма ў нашым жыцці канкрэтных абавязкаў выражэння ўважлівасці Хрыста да вельмі бедных.
  • Супрацоўнічаючы з мясцовымі цэрквамі, збіраймася рэгулярна на малітве, сканцэнтраванай вакол крыжа і ўваскрасення Хрыста.

3. Заўсёды ў дарозе… разам з выгнаннікамі

А калі паселіцца побач з табою іншаземец на зямлі тваёй, не будзеш прыгнятаць яго. Як тутэйшы будзе для вас іншаземец, які жыве з вамі. Любі яго, як самога сябе, бо і вы былі чужынцамі на зямлі егіпецкай. (Левіт 19, 33-34)

Па ўсім свеце жанчыны, мужчыны і дзеці вымушаныя пакідаць сваю радзіму альбо вырашаюць пайсці ў іншае месца, каб шукаць будучыні. Іх матывацыя мацнейшая за ўсе бар’еры, якія ўзнікаюць перад імі.

Усе мы хочам захаваць спецыфіку нашых уласных культур, але ці ж не прыём іншых ‐ адзін з самых прыгожых чалавечых дароў? Натуральна, што прыезд чужынцаў спараджае складаныя пытанні. Прыток мігрантаў павінен быць належным чынам кіраваны, але, хаця й можа ствараць цяжкасці, таксама можа стаць шансам.

Можа таксама здарыцца так, што жывучы, цягам нават пакаленняў, у тым самым горадзе, у тым жа мікрараёне ці ў адной вёсцы людзі застаюцца чужымі адно аднаму. І нават сярод тых, хто паходзіць з той самай культуры, могуць быць глыбокія непаразуменні. Ці можам мы паспрабаваць сустрэцца з тымі, хто не мае такіх жа прыярытэтаў і перакананняў, як і мы?

Набліжаючыся да іншых, незалежна ад таго, прыйшлі яны здалёк ці жывуць побач з намі, не ведаючы адзін аднаго, мы, несумненна, зможам лепш зразумець, што яны думаюць іншым чынам, чым мы.

  • Не будзьма задавольвацца абстрактнай інфармацыяй альбо статыстыкай, але варта знайсці час, каб пазнаёміцца з сітуацыяй мігранта альбо сям’і, якая прыехала з іншага месца, каб выслухаць і зразумець іх гісторыю.
  • Ёсць маладыя людзі, нават сярод тых, каму нічога не бракуе, а якія, здаецца, нікому не належаць. Сямейныя сувязі парушаюцца, а вынікам можа стаць вялікая, а часам нябачная самота. Спрабуйма ўважліва ставіцца да іх, каб ісці разам з людзьмі, якія часам побач нас, і якія пакутуюць ад унутранага выгнання.

4. Заўсёды ў дарозе… як частка ўсяго стварэння

Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў, на іх гняздуюцца птушкі: яліны – пад гняздо буслам (…) Незлічоныя, Пане, Твае справы. Усё Ты мудра стварыў, зямля напоўнілася Тваімі стварэннямі. (Псальм 104)

Сутыкнуўшыся з велізарнаю небяспекаю, якая пагражае нашае цудоўнае планеце, многія людзі, маладыя й старыя, адчуваюць сябе бяссільнымі або збянтэжанымі. Катастрофы, звязаныя з кліматам, змусяць у надыходзячую эпоху ўсё больш людзей пакідаць свае дамы.

І ўсё ж вера запрашае нас супрацьстаяць фаталізму і тузе. У пачатку Бібліі мы чытаем: “Пан Бог узяў чалавека і пасяліў яго ў садзе Эдэн, каб ён працаваў і даглядаў яго” (Быцця 2, 15). У гэтай паэтычнай гісторыі Біблія падкрэслівае, што ў творчым плане Бога мы нясем асаблівую адказнасць: клапаціцца пра зямлю і захоўваць яе. Адкрываючы, што мы з’яўляемся неад’емнае часткаю Стварэння, чыніць нашае жыццё больш чалавечым.

Наша зямля – гэта каштоўны дар ад Творцы, які мы можам атрымаць з падзякай і радасцю. Зямля – наш агульны дом, і Бог заклікае нас даглядаць за ім дзеля дабра ўсіх істот і будучых пакаленняў.

Мы бачым мноства ініцыятыў, якія паўстаюць ва ўмовах кліматычнай надзвычайнай сітуацыі. Гэта ўсё больш уплывае на калектыўную свядомасць.
Вядома, індывідуальных крокаў не будзе дастаткова. Але ж гэта неад’емная ўмова пераменаў.

  • Кожны з нас запрошаны дзейнічаць на ўласным узроўні: перагледзець свой стыль жыцця, спрасціць тое, што можам, звяртаць увагу на прыгажосць стварэння.
  • Для таго, каб клапаціцца пра Стварэнне, магчыма агульнае сведчанне розных хрысціянскіх канфесій. Няўжо гэтая тэрміновая неабходнасць не з’яўляецца заклікам далучыцца да экуменічных пачынанняў? Некаторыя з іх ужо існуюць: адна з іх – сетка “зялёных Цэркваў”, да якой Тэзэ далучылася ўлетку 2019 года (гл. www.taize.fr/eco).

5. Заўсёды ў дарозе… заўсёды ўнутрана ўмацаваны

Езус сказаў: Ты, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. А твой Айцец, які бачыць патаемнае, аддасць табе. (Мацвея 6, 6)

Нібы “вандроўнікі і чужынцы на зямлі” (Габрэяў 11, 13) нам неабходна знайсці месца, дзе мы ўнутрана ўмацаваныя, каб мы маглі быць самімі сабой. Ці ж не праз малітву такое ўмацаванне мела б адбыцца, не праз сяброўскі дыялог з Хрыстом?

Праўда, што наш давер да Хрыста можа быць кволым. Але ці можам мы знайсці ў Царкве такую супольнасць, дзе мы можам лічыць адно на аднаго, дзяліцца сваімі сумневамі і пытаннямі, і падтрымліваць адзін аднаго ў нашым пошуку?

Пастаяннае вяртанне да еднасці з Богам дае нам вялікую свабоду. Сваёй любоўю Бог хоча вывесці нас з індывідуальнае і калектыўнае формы няволі, дапамагаючы нам пазбыцца таго, што замінае нашым крокам.

Якім чынам мы заўсёды можам быць у дарозе, ніколі не губляючы каранёў? Ці можа быць так, што ўнутры нас будзе расці перакананне аб тым, што Божае Валадарства ўжо пачынае ўзрастаць у нас і сярод нас?

Так, ёсць месца, дзе нашыя сэрцы могуць знайсці адпачынак. Гэта нейкі ўнутраны цэнтр цяжару, дзе вы, як кажа нам Езус, “знойдзеце спакой для сваіх душаў” (Мацвея 11, 29).

А Дух Святы, подых дабра, павядзе нас далей,
нават падчас нашае ночы ...


 [1]

Апошняе абнаўленне: 2 студзеня 2020

Зноскі

[1] Photo: Cédric Nisi


Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне

Апошнія падзеі

27 снежня 2020 - 1 студзеня, Італія:
У канцы 2020 года выключная падзея ў Тэзэ ды online
 Пошук падзей

Розная інфармацыя

Your browser does not support the audio element.

20 жніўня 2020

Your browser does not support the audio element.

13 жніўня 2020

больш...

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты
  • Раство і Новы год у Тэзэ