
Разважаючы фрагменты Бібліі

сакавік
“Пан Бог хадзіў па садзе падчас дзённай прахалоды”. (Быцця 3, 8)
Вы кіруецеся на шпацыр, калі скончыце працу ці хатнія справы. Гэта некалькі крокаў на свежым паветры, каб атрымаць задавальненне, а не для нейкае мэты. Вы выходзіце з працы ці дому; вы змяняеце атмасферу. Цягам імгнення нямашака іншых надзвычайных сітуацый ці патрэбаў; вы проста прысутнічаеце, без загадзя акрэсленай мэты, якая б манапалізавала вашую ўвагу.
Аўтар гэтай старажытнай біблейскай гісторыі апісвае Бога, які шпацыруе без акрэсленых матываў. Ён карыстаецца вольнай хвілінаю і перабываннем у садзе. Пасля некалькіх гадзін спякотнае гарачыні ўзнікае халаднаваты ветрык. Бог - гэта не толькі стваральнік, які заўсёды працуе, які “не дрэмле і не спіць” (Псальм 121, 4). Бог адпачыў на сёмы дзень, спыніўшы ўсялякую дзейнасць і ўстанавіўшы шабат (суботу). Вызваліўшыся ад напружання і засяроджанасці, спавадаваных актам стварэння, Бог знаходзіць час, каб распазнаць і ацаніць прыгажосць і дабро прыроды. Ён знаходзіць у гэтым радасць і задавальненне.
Каб распазнаць кожны элемент і кожную жывую істоту, вам трэба рухацца і набліжацца да гэтага. Вы таксама павінны трымаць пэўную дыстанцыю, каб разглядаць тое як адзінае цэлае і ва ўзаемных адносінах. Гэтага шмат. Бог ідзе да кожнага.
Бог шпацыруе па садзе - частцы стварэння, якая культывуецца чалавекам. Розныя расліны сабраныя тут дзеля прыгажосці альбо для страў, часткаю якіх яны могуць быць. Праца людзей па культываванню прыроды - гэта таксама радасць і задавальненне Бога. Бог выходзіць насустрач людзям; ён хоча быць побач з імі; ён спадзяецца ўвайсці ў адносіны.
Калі для Бога, як і для людзей, ёсць сэнс ствараць, працаваць, упрыгожваць і культываваць, ёсць сэнс і ў прыпыненні гэтае дзейнасці, у адкрытасці распазнаваць ды цаніць прыгажосць і каштоўнасць. Бог можа сказаць кожнаму: “Ты добры”. Але таксама: “Я цябе добра памятаю. Я нашу цябе ў сабе; Я пазнаю цябе. Я стварыў цябе; Я запраектаваў цябе і даў табе аўтаномнае існаванне. Тваё значэнне ўнікальнае. Я спадзяюся, што ты таксама гэта пазнаеш. Я спадзяюся, што мужчыны і жанчыны гэта зразумеюць”. Усё гэта ажыўляе адносіны.
Бог не прысутнічае ў рэчах свайго стварэння, клопат пра якія ён даверыў людзям. Стварэнне ж нагадвае пра намер стваральніка. Яно захоўвае Божую памяць і сведчыць пра Божую волю, Божыя чаканні, Божы дар. Стварэнне нясе ў сабе прысутнасць творцы, праўда, не матэрыяльную, але рэляцыйную адносна тых, хто, акрамя назіранняў і разважанняў, памятае пра сваё паходжанне і прызначэнне ў Божым плане. Па-за фізічнай прыгажосцю ці ўтылітарнай каштоўнасцю пачуццё цуду можа ўмацоўваць удзячнасць і рэляцыі з Богам.
Калі Творцу было прыемна шпацыраваць у садзе, ці ж для нас няма нечага боскага ў шпацыры ў натуральным асяроддзі, калі мы памятаем, што было яно створанае і аддадзенае пад нашую адказнасць?
Калі я меў/мела магчымасць, каб прыпыніць сваю дзейнасць дзеля таго, каб ацаніць прыроднае асяроддзе і кола сяброў?
Якія словы з Бібліі дапамагаюць мне звязаць уласнае захапленне прыгажосцю стварэння з намерам Творцы?
З кім я магу падзяліцца сваім поглядам на стварэнне? Якім чынам мы можам абудзіць сузіральную ўвагу да нашага прыроднага і чалавечага асяроддзя ў іншых людзях?