
Разважаючы фрагменты Бібліі

April
Езус адказаў, “Ніхто не прышывае латы з нябеленага палатна да старой вопраткі, бо новая лата адарвецца ад старога, і дзіра робіцца яшчэ горшай. І ніхто не налівае маладое віно ў старыя мяхі. Інакш віно парве мяхі, і прападуць віно і мяхі. Але маладое віно ўліваюць у новыя мяхі”.
У нашым свеце лёгка адчуць ціск, каб прыдбаць найноўшыя рэчы, з тае прычыны, што яны хутчэй працуюць, маюць больш функцый або проста лепей выглядаюць. У той жа час адчуваецца моцная настальгія па мінулым, калі нібыта ўсё было лепш.
Здаецца, што Біблія часта прапануе нам супярэчлівыя парады. Напрыклад, у кнізе прарока Ераміі, раздзел 6, верш 16, Бог кажа нам: «Станьце на дарогах і глядзіце, ды пытайцеся пра даўнейшыя сцежкі». Тым не менш, пазней, у раздзеле 31, верш 31, ён кажа, што заключыць «з домам Ізраэля і з домам Юды новы запавет».
Гэтая напружанасць паміж старым і новым здаецца універсальнай і, такім чынам, прысутнічала і ў часы Езуса. Магчыма, найбольш яскрава гэта бачна ў самім Езусе: Ён з’яўляецца спаўненнем старажытных прароцтваў, але ў зусім новым і нечаканым выглядзе.
У прыведзеным вышэй тэксце перад Езусам пастаўлена наступнае пытанне: паколькі яго вучэнне новае, ці варта тым, хто яго прытрымліваецца, адмовіцца ад габрэйскіх рытуалаў і традыцый? Як гэта часта бывае, Езус не проста адказвае на пытанне, але замест гэтага паказвае, на чым насамрэч трэба факусавацца. Для Яго як новае, так і старое маюць сваё месца, пакуль мы не губляем з поля зроку канчатковай мэты любога акту веры: праслаўлення Бога.
Як у вас атрымліваецца захаваць баланс паміж імкненнем да новых выказванняў і ідэй з шанаваннем ды павагай да традыцый і мінулага?
Якімі спосабамі вы можаце ўчыніць, каб вашыя дзеянні, незалежна ад таго, заснаваны яны на традыцыі або на інавацыі, у канчатковым выніку прынясуць хвалу Богу?