TAIZÉ

Лепшае разуменне структур у Тэзэ: агульная інфармацыя

 

1. Хто нясе адказнасць за правядзенне сустрэч у Тэзэ?

Абшчына братоў кіруе сустрэчамі, супрацоўнічаючы з рознымі манаскімі суполкамі сясцёр, маладымі валанцёрамі з розных краін і некалькімі наёмнымі супрацоўнікамі.


2. Ці падчас майго побыту ў Тэзэ я буду заставацца са сваёй групай або сябрамі; як будзе выглядаць маё рассяленне?

І так, і не! На пачатку тыдня з розных груп прысутнае моладзі ствараюцца групы дзялення для ранішніх і пасляабедзенных заняткаў. Не абавязкова, што вы будзеце разам з сябрамі ў адной групе дзялення, але сустрэцца з імі вы зможаце ў вольны час і падчас пасілкаў. У бараках юнакі і дзяўчаты рассяляюцца паасобку. У Тэзэ можна прыехаць з уласным намётам.

Калі ў вас ёсць нейкія пытанні наконт праграмы тыдня або рассялення, вы можаце прыйсці ў прыёмны пункт (Casa) і мы сумесна паспрабуем знайсці рашэнне.


3. Кім з’яўляюцца валанцёры ў Тэзэ?

Тэзэ працуе не з кваліфікаванымі моладзевымі работнікамі, але з маладымі валанцёрамі, якія застаюцца на некалькі тыдняў ці месяцаў. Яны бяруць на сябе адказнасць за выкананне пэўных заданняў і супрацоўнічаюць з братамі і сёстрамі. Менавіта валанцёры кіруюць рознымі працоўнымі групамі, куды ўваходзіць моладзь, што прыязджае ў Тэзэ на тыдзень.


4. Ці можна паразмаўляць з братамі і сёстрамі?

Сустрэцца з братамі і сёстрамі можна падчас біблійных заняткаў або ў адведзеных для гэтага месцах, у прыватнасці ў La Morada (браты) і ў El Abiodh (сёстры).

Пасля завяршэння вечаровае малітвы некаторыя браты застаюцца ў Храме для размоў. Яны не могуць аказваць доўгатэрміновай падтрымкі, але час ад часу могуць выслухаць маладзёнаў.

Валанцёраў, якія застаюцца ў Тэзэ на больш працяглы час, суправаджаюць на сталай аснове: дзяўчат - манашкі, а юнакоў - браты, вызначаныя да гэтае функцыі іх супольнасцямі.

Некаторыя браты і сёстры час ад часу прысутнічаюць, каб здзяйсняць нагляд працоўных груп, на чале якія стаяць валанцёры.


5. Як Тэзэ забяспечвае адпаведныя паводзіны сваіх братоў, сясцёр, валанцёраў і супрацоўнікаў адносна пытанняў бяспекі?

Браты, сёстры і супрацоўнікі пастаянна праходзяць навучанне, каб павысіць дасведчанасць у пытаннях бяспекі (напрыклад, сустрэчы з ахвярамі/пацярпелымі, заняткі па наступствах сексуальнага гвалту, ацэнка рызыкі розных працоўных месцаў і г.д.). Ім таварышаць кансультанты, якія спецыялізуюцца на гэтых пытаннях.

Кожны валанцёр прытрымліваецца праграмы, якая пачынаецца з першапачатковай размовы аб прычынах іх падачы заяўкі і - калі яны прымаюцца - яны падпісваюць кодэкс паводзінаў. Валанцёры ў Тэзэ знаходзяцца пад наглядам рэферэнтнай асобы (брата або сястры). У пачатку свайго побыту яны праходзяць абавязковую падрыхтоўку па пытаннях бяспекі.

Браты, сёстры, валанцёры і супрацоўнікі маюць абавязак прадаставіць копію свайго пратакола.


6. Якія каманды нясуць адказнасць за бесперабойнае праходжанне сустрэч і бяспеку?

Усе аспекты, якія тычацца сустрэч і бяспекі, ахоплены братамі, сёстрамі і моладзевымі камандамі на чале з валанцёрамі. Калі ласка, выконвайце іх інструкцыі, каб тыдзень прайшоў як мага больш спакойна.

Вось прыклад гэтых каманд:

Каманды “Суправаджэнне сустрэч” (“Meeting support”) працуюць днём і познім вечарам. Гэтыя дзве каманды складаюцца з брата-кіраўніка, валанцёраў і маладзёнаў, якія прыехалі на сустрэчы ў Тэзэ на тыдзень. Пазнаць іх можна па адпаведным бэйджу.

Гэтыя дзве каманды гарантуюць, што тыдзень у Тэзэ праходзіць без праблем.

Дзённаю каманду “Meeting Support” можна сустрэць у La Morada.

Вячэрнюю каманду “Meeting Support” можна сустрэць у Тэнце 2 ад 21:30 да 23:30.

Па тэрміновых пытаннях у начны час працуе дзяжурная служба. Пры неабходнасці дзяжурны можа выклікаць службу хуткай дапамогі або дзяжурнага ўрача.

У вызначаны час сутак працуе фельчарска-акушэрскі пункт.


7. Як у Тэзэ вырашаюцца праблемы сексуальнага гвалту і духоўнага, фізічнага ці эмацыйнага злоўжыванняў?

Тыя, хто прымае вас, уважліва ставяцца да гэтых праблем. Мы прызнаем адвагу тых, хто выступіў, каб апублічніць тое, што яны перажылі, і мы сур’ёзна ўспрымаем раскрыццё інфармацыі гэтымі асобамі. Пасля сведчанняў, якія выкрылі акты агрэсіі і злоўжыванняў, здзейсненых братамі ў Тэзэ, брат Алоіс зрабіў некалькі крокаў, якія задакументаваны ў апублікаваным у 2019 годзе адкрытым лісце, а таксама ў Справаздачы па пытаннях бяспекі за 2019-2022 гг., якія былі апублікаваныя на старонцы Тэзэ.

Абшчына супрацоўнічае з камісіяй “Прызнанне і кампенсацыя”, прымаючы яе рэкамендацыі і рашэнні.

Кожны тыдзень адбываецца сустрэча, падчас якой браты распавядаюць пра тое, што адбылося ў Тэзэ. Гэтая сустрэча мае быць пляцоўкай для абмеркавання таго, як рэагаваць і дзейнічаць адносна гэтай праблемы ў Тэзэ, у Царкве і ў грамадстве.


Прачытай таксама: Што мы маем на ўвазе?