з 18 да 29 гадоў
на працягу года, ад нядзелі да нядзелі!
Непаўнагодовыя павінны мець з сабой падпісаны бацькоўскі дазвол і павінны мець кагосьці, старэйшага за 18 гадоў, хто будзе з імі цягам знаходжання ў Тэзэ.
Калі вы хочаце прывезці групу старэйшай моладзі, глядзіце старонку Арганізацыя паездкі групы моладзі.
асобы ва ўзросце 25-35 гадоў
Цягам году адбываюцца спецыяльныя тыдні з біблійнымі ўводзінамі для моладзі ва ўзросце 25-35 гадоў, што звычайна праходзяць у ваколіцах Вялікадня, а таксама ў ліпені/жніўні.
15-17 гадовыя асобы
Непаўнагадовыя асобы могуць прыехаць да Тэзэ выключна з падпісаным бацьклўскім дазволам, а таксама асобаю-апякуном, якая будзе несці юрыдычыную адказнасць за непаўнагадовага цягам усяго побыту ў вёсцы.
Падлеткі 15-17 гадоў могуць перабываць у Тэзэ на працягу года, ад нядзелі да нядзелі, пры ўмове, што характар сустрэчы будзе ім добра патлумачаны. Праверце даты на сёлета. Калі вы прыязджаеце па-за часам часам школьных вакацый, звяжыцеся з намі, каб удакладніць, ці іншыя 15-17-гадовыя асобы будуць у нас на працягу выбранага тыдня. Мы не прымаем моладзь, для якой побыт будзе абавязкам: важна, каб маладзёны добраахвотна і самастойна прынялі рашэнне ўдзелу. У групу павінны быць уключаныя дарослыя апякуны і лідары, старэйшыя за 20 гадоў.
Калі вы хочаце прывезці групу моладзі, прачытайце матэрыял Арганізацыя паездкі групы моладзі.
старэйшыя за 30 год і сем’і з дзецьмі
Старэйшыя за 30 год і сем’і з дзецьмі да 15 гадоў: сардэчна запрашаем у выбраны час на працягу года. Калі ласка, паглядзіце старонку з вызначанымі на гэты год тэрмінамі і ўважліва прачытайце старонкі, якія тычацца старэйшых за 30 гадоў і сем’яў.
Ці я магу прыехаць толькі на некалькі дзён?
Калі вы не маеце мачымасці прыехаць ад нядзелі да нядзелі, паспрабуйце прыехаць з вечара чацвярга ці раніцы пятніцы і застацца да нядзелі. Патрэбна крыху часу, каб увайсці ў рытм сустрэчаў. Побыт толькі на суботу-нядзелю - гэта занадта мала!