• >
  • Супольнасць >
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ >
  • Новы тып сустрэч
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
    • Два відэа кліпы супольнае малітвы
    • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ: Вітальнае слова брата Алоіса
    • Прамова ў часе Супольнае Малітвы
    • Важныя моманты на здымках
    • Водгукі пасля візіту ў прэсе ды сеціве
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
    • Тыдзень сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю: Новы тып сустрэч
    • Другія выходныя хрысціянска-мусульманскага сяброўства
  • Пакліканне і гісторыя
    • Крыху гісторыі: Гісторыя, пачаткі
    • Вялікдзень 2020: 50-ая гадавіна радасных навін
    • Манаскія зарокі
    • Пра Тэзэ: Супольнасць сёння
    • Брат Франсуа (1929-2018)
    • Брат Томас (1939-2019)
    • Стаючы ў праўдзе (абноўлена)
    • Пілігрымка Даверу на зямлі
    • Брат Алоіс, прыёр Тэзэ
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • 12 траўня 1915 – 16 жніўня 2005: Аддаючы даніну павагі Брату Ражэ
    • Чаму памёр Брат Ражэ
    • Шлях прымірэння
      • Бэнэдыкт XVI пра Брата Ражэ: “Духоўны экуменізм”
      • Інтэрв’ю з братам Алоісам: Штосьці, чаго раней не было
      • Монсіньёр Докур, біскуп Нантэр: Экуменізм - гэта перадусім абмен дарамі
      • Дэкларацыя Лютэранскае Федэрацыі Францыі: Шануйма памяць Брата Ражэ
    • Фотаздымкі Брата Ражэ
    • Відэа: Брат Ражэ: Ключавое слова маёй маладосці
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
    • Ян Павел ІІ: Прыбываючы да Тэзэ, прыходзіш нібы да крыніцы
    • Поль Рыкёр: “Вызваляючы істоту дабрыні”
    • Аліўе Клеман: "Апошняе слова будзе за даверам"
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
    • Браты ў Кеніі
      • Браты ў Кеніі
    • Браты ў Сенегале
      • Браты ў Сенегале
      • Абшчына ў Дакары
      • “Ak benn”
    • Браты ў Бангладэш
      • Навучаць, бы жыць: Стыпендыяльная школьная праграма ў Маймансінгх
      • Іслам у Бангладэш
    • Браты ў Карэі
      • Браты ў Карэі
      • Жыццё чаканнем
      • Візіт на Поўнач
    • Браты ў Бразіліі
      • Браты ў Бразіліі
      • Вучнёўства: Смага будучыні: падарожжа невядомымі сцежкамі
      • Brincadeira
      • Brincadeira: “Ніколі не позна вучыцца!”
      • У дзяцей „Эмаус”
      • Вечар у наваколлі
  • Дзейнасць братоў
    • Крама La salle d’exposition
      • Каталог керамікі
    • Віртуальная крама
    • Пабранне запісанае музыкі з магчымасцю выдруку
    • Кнігі, CD, DVD
    • Новае папаўненне ў Інтэрнэт-краме: “Скрынка Taizé”
    • Новыя публікацыі
    • CD: «LAUDAMUS TE»
    • CD: Музыка Еднасці і Супакою
    • Новы прадукт у продажы ў Тэзэ ды online: Квадрацікі з Тэзэ
  • Салідарнасць
    • Ахвяраванне на фонд салідарнасці і фінансавая падтрымка сустрэч у Тэзэ
    • Відарыс некаторых акцый “Аперацыі Надзея”
      • Бангладэш | Падтрымліваючы розныя школы
      • Камбоджа | Месца для хворых
      • Еўропа | Дапамога бежанцам
      • У Буркіна-Фасо
      • Помач на Блізкім Усходзе
      • Вакацыі для ўкраінскіх дзяцей
      • Конга | Падтрымка афтальмалагічнае клінікі
      • Гаіці | Падтрымліваючы абяздоленых дзяцей
      • КНДР | Гуманітарная дапамога
      • Непал | Дапамога людзям пасля землятрусу 2015 г.
    • Аперацыя Надзея: Грашовая падтрымка
  • На шляху да Новай Салідарнасці
    • Малітва і справы салідарнасці ў розных кутках свету
    • Тэзэ, 5-12 ліпеня 2015: Тыдзень рэфлексіі над пакліканнем да святарскага і манаскага жыцця
    • Здымкі
    • Тэзэ, 10 траўня: Святочная атмасфера супольнасці з нагоды стагоддзя з дня нараджэння брата Ражэ
    • Ікона Міласэрнасці
    • Тэзэ 2015
Тыдзень сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю
 

Новы тып сустрэч

Ад пятніцы 5 траўня да панядзелку 8 траўня 2017 г. у Тэзэ праходзіў тыдзень сяброўства хрысціянскае і мусульманскае моладзі. З ініцыятывы Халіда Румо (Khaled Roumo), мусульманскага сябра Супольнасці, галоўную мэтаю сустрэчы было супольнае спатканне, каб падзяліцца духоўным дасвядчэннем і паразважаць на тэму "Божага густу".

Больш як 300 чалавек прыбылі з розных рэгіёнаў Францыі ды паблізкіх краін. Сярод старэйшае моладзі, што прысутнічала на сустрэчы, багата хто з’яўляўся прадстаўніком асацыяцыі Coexister, моладзь якой рэгулярна дзеліцца дасвядчэннем правядзення дыялогу паміж асобамі розных рэлігій і перакананняў. Рэшта прыбыла на запрашэнне Мусульманска-хрысціянскае групы сяброў ды суфіцкага брацтва Алавія.

Праграма сустрэчы тым разам была амаль такой самаю, як тое звычайна адбываецца ў Тэзэ: ўдзельнікі былі запрошаныя раздзяліць штодзённае жыццё Супольнасці ды тых маладзёнаў, што прыбылі ў вёску Тэзэ. Але разам з тым мела й адрозненні: два памяшканні былі спецыяльна адведзеныя пад мусульманскую малітву, праграма была прыгатаваная прамоўцамі з абедзвюх рэлігій, што змянялі адзін адно ў часе выступаў, быў прыгатаваны пераклад матэрыялаў на арабскую, а групы дзялення прыканцы кожнае падзеі мелі змешаны мусульманска-хрысціянскі характар.

Методыка дыялогу была простаю: не засяроджвацца выключна на тым, што дзеліць, не абмінаць як мага хутчэй нашых адрозненняў, але наведваць адзін адно з павагаю, якою абдорвае кожны дом гаспадара, які яго прымае. Таму з дапамогаю гэтага простага метаду мы маглі зрабіць сумесныя малыя крокі, разумеючы малітву адзін адно, іх патаемную сувязь з Богам, іх дасвядчэнне веры, праз супольнае чытанне некаторых цытатаў з Карану і Бібліі, наведванне адзін адно ў часе малітваў, пошукі апісання больш асабістых кантактаў з Богам.

Сярод выступоўцаў былі с. Кароль з супольнасці Мар Муса (Сірыя), якая была немым сведчаннем велізарнае неабходнасці дыялогу на Блізкім Усходзе паміж хрысціянамі ды мусульманамі, а таксама ўкладу, які яе манаская супольнасць уносіць у справы Іраку, Сірыі ды іншых краін на Блізкім Усходзе. Фадзіла Семайі (Fadila Semai) распавяла пра незвычайнае сяброўства, што з’яднала прыёра Тыбірын а. Хрысціяна дэ Шэрж (Christian de Chergé) з Мухамедам, які выратаваў яму жыццё, аддаючы сваё ўласнае ў часе вайны ў Алжыры. Гаіс Ясір (Ghaïs Jasser) ды Назіха Мэфтах (Naziha Meftah) прадэманстравалі свет чароўнае музыкі з Усходу за дапамогаю паэмаў Халіда Румо, чые вершы былі пакладзены на музыку гуртом Вайд. Прафесар юдаістыкі з Каталіцкага Ўніверсітэту ў Ліёне Агата Крог (Agata Kroh) зрабіла агляд радкоў веры Абрахама ў святле трох манатэістычных традыцый. Імамы Эмбарэк Гуэрдам (Embarek Guerdam) ды Ахмед Бельгазі (Ahmed Belghazi) сведчылі пра іх шлях будавання супольнасцяў, адкрытых на “ўсе чатыры Божыя бакі”.

Апоўдні ў нядзелю адбылася насычаная дэбата паміж духоўным лідэрам суфіцкага брацтва Алавія шэйхам Халідам Бентунам (Khaled Bentounès) і братам Алоісам, прыёрам Супольнасці Тэзэ. Яны абодва разважалі пра духоўны вопыт спазнання Божае любові.

У апошні дзень сустрэчы вочы ўдзельнікаў былі скіраваныя да Марыі. Фузіза Указі (Fouzia Oukazi) ды Мірэль Акуала (Mireille Akouala) на падставе тэкставых дадзеных з Новага Запавету і Карану выражалі з даволі асабістымі заўвагамі, якім чынам згода Марыі на цудоўнае нараджэнне Езуса з’яўляецца натхненнем у жыцці кожнага мусульманскага і хрысціянскага верніка.

Багацтва гэтых трох дзён, праведзеных разам, безумоўна, былі дасвядчэннем супольнага жыцця. Будучы прынятымі ў тых самых памяшканнях, супольна спажываючы пасілкі, сустракаючыся на семінарах, дзелячыся больш асабістым у малых групах, наведванне мусульманамі царквы, адкрыццё мусульманскае малітвы хрысціянамі - ўсе гэтыя разнастайныя этапы пакінулі след святла, з дапамогаю якога варта супольна ісці, каб скаштаваць з праўдзівае крыніцы Божае любові.


Больш інфармацыі пра гэтую падзею можна ўбачыць у дзвюх фотагалерэях:
Здымкі Cécile Massie
Здымкі Wiesia Klemens


Пералік семінараў, а таксама выступы прамоўцаў на іх

  • Раскаштоўваючы Божы смак у іншых, паміж мусульманамі і хрысціянамі: з ісламістам, былым прафесарам Факультэту Пратэстанцкае Тэалогіі ў Страсбургу Ральфам Стэлі (Ralph Stehly) ды аўтарам і паэтам, заангажаваным у справы дыялогу культур, міжрэлігійнага дыялогу й духоўнага абмену Халідам Румо (Khaled Roumo).
  • Прэзідэнт культурнае фундацыі Надзея (Espérance) Грэгуар Піко (Grégoire Picot) з парыскае парафіі Notre-Dame d’Esperance ды імам з Мюльхаўса Мубарак Гуэрдам (Moubarak Guerdam) альбо Камаль Кабтан (Kamal Kabtane).
  • Словы супакою: разам з сузасноўніцаю Дому супакою ў мясцовасці Уй (фр. Houilles), прэзідэнтам асацыяцыі “Parlez-moi d’islam” Кахінай Балюль (Kahina Bahloul) ды адміністратарам хрысціянска-мусульманскае групы сяброўства Хубэрам дэ Шэрж (Hubert de Chergé).
  • На скрыжаванні: хрысціяне і мусульмане разам з французскімі скаўтамі.
  • Наш айцец Абрахам: натхняючыся габрэйскае, хрысціянскае і мусульманскае традыцыямі. Сустрэча з прафесарам юдаістыкі Каталіцкага Ўніверсітэта ў Ліёне Агатаю Крог (Agata Kroh).
  • Варштат арабскае каліграфіі з Рані Руабахам (Rany Rouabah) у суботу ды Абдулсатарам аль Мансурам (Abdulsattar Al Mansour) у нядзелю.
  • Супольнасці адкрытыя на ўсе чатыры Божыя бакі: са святаром, настаўнікам, французскім місіянерам Крыстофам Руку (Christophe Roucou) ды імамам з Шалону на Саоне Ахмедам Бельгазі (Ahmed Belghazi).
  • Акутальнасць паслання з Тэзэ і Міжнародная суфійская асацыяцыя Алавія (AISA), вядуць Брат Бенуа і Рахід Кехідзі (Rachid Kechidi).
  • Інавацыйныя новаўводзіны ў вышэйшае школе і горадзе: з настаўнікам і педагагічным лідэрам з парыскага ліцэю Шарлем Пэгю (Charles Péguy) ды старшынёю асацыяцыі Coexister Радыяй Баккух (Radia Bakkouch).
  • Сумесныя крокі да навязвання кантактаў: медытацыйная сесія з сафролагам Дабіяй Буханэф (Dahbia Boukhanef).
  • Супольнасці адкрытыя на ўсе чатыры Божыя бакі: з медсястрою супольнасці Мар Муса, с. Кароль Кук Айд (Carol Cooke Eid), што займаецца навязваннем братэрства між мусульманамі і хрысціянамі ў Сірыі ды Іраку, а таксама мараудамі з Тулузы.
  • Духоўныя маршруты, семінар вядзе Халід Румо (Khaled Roumo), запрошаныя госці: Самія Хатрубі (Samia Hathroubi) з Coexister і брат Максім з Супольнасці Тэзэ.
  • “Сябар, які пайшоў наперад”: Фадзіла Семайі (Fadila Semai) распавядае гісторыю шматгадовага сяброўства ў часы алжырскага тэрарызму паміж хрысціянінам, манахам Хрысціянам дэ Шэржэ (Сhristan de Chergé) ды мусульманінам Мухамедам.
  • Канцэрт: гурт Вайд - духоўныя і экзістэнцыяльныя спевы, піяніна (кампазітар і аранжыроўшчык Гаіс Ясір/Ghaïss Jasser); вершы Халіда Румо (Khaled Roumo) чытае Назіха Мэфтах (Naziha Meftah).
  • Духоўнае праслухоўванне, хор AISA (Міжнародная суфійская асацыяцыя Алавія).

Другі этап падобнае сустрэчы планеуцце з’арганізаваць у наступным годзе. Гэтым разам запрашэнні будуць скіраваныя ўжо не толькі да франкамоўных асобаў, але й да моладзі з іншых краін.

Апошняе абнаўленне: 21 траўня 2017

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне

Апошнія падзеі

27 снежня 2020 - 1 студзеня, Італія:
У канцы 2020 года выключная падзея ў Тэзэ ды online
 Пошук падзей

Розная інфармацыя

Your browser does not support the audio element.

20 жніўня 2020

Your browser does not support the audio element.

13 жніўня 2020

больш...

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты
  • Раство і Новы год у Тэзэ