12 жніўня 2020
У сувязі з пандэміяй COVID-19, у паразуменні з мясцовымі Цэрквамі і грамадзянскімі ўладамі, Еўрапейская сустрэча ў Турыне пераносіцца на адзін год: новымі датамі спаткання будуць аўторак, 28 снежня 2021 г. - субота, 1 студзеня 2022 г.
17 студзеня 2020
У канцы 2017 года прадстаўнікі розных Цэркваў Турына падпісалі ліст, у якім запрасілі брата Алоіса і Супольнасць Тэзэ арганізаваць Еўрапейскую Сустрэчу ў сваім горадзе. Ніжэй мы публікуем гэты ліст, у якім падкрэсліваецца экуменічная рэальнасць хрысціян у сталіцы італьянскага рэгіёна П’емонт.
Дарагі Браце Алоіс,
мы перадаем групе маладых людзей з Турына, якія прымаюць удзел у Еўрапейскае Сустрэчы ў Базэлі, гэтае пасланне для Вас і для братоў (...)
2 студзеня 2020
Ва Уроцлаве, дзе 42-ая Еўрапейская моладзевая Сустрэча Абшчыны Тэзэ сабрала разам каля 15 000 маладзёнаў з усяго кантынента, прыёр Тэзэ, брат Алоіс, абвесціў, што наступная Еўрапейская Сустрэча пройдзе ў Італіі, у горадзе Турын, з 28 снежня 2020 г. па 1 студзеня 2021 г. Як пра тое было ўжо абвешчана раней, Сустрэча перанесена на 2021 г.
Мітрапаліт Турына арцыбіскуп Чэзарэ Насілья, які надаслаў запрашэнне,