У сакавіку два браты здзейснілі падарожжа ў Ліван. Пасля шматлікіх кантактаў у апошнія гады добра было знайсці час, каб асабіста прывітаць кіраўнікоў розных буйных Цэркваў, прысутных у Ліване, каб ад кожнага з іх атрымаць дабраслаўленне ды параду наконт духоўнае і пастырскае супрацы з моладдзю з іх Цэркваў. У Ліване прадстаўленыя розныя хрысціянскія Цэрквы, а душпастырская апека іх кіраўнікоў часцяком выкрачае па-за межы Лівану, распаўсюджваючыся на іншыя краіны Блізкага Усходу, асабліва на Сірыю, Ірак ды Ярданію.
Сустрэчы былі ўмоўленыя загадзя, прыём усюды быў вельмі шчыры і братэрскі, ці тое з патрыярхамі ды біскупамі розных каталіцкіх супольнасцяў (маранітамі, мелькітамі, армяна-католікамі, сіра-католікамі, халдэйцамі, рыма-католікамі...), ці тое з арыентальнымі ды праваслаўнымі патрыярхамі ды біскупамі (армянскім апостальскім, сірыйскім арыентальным, асірыйскім...). Блажэннейшы Ян Х, грэка-праваслаўны Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу, затрымаўся ў Сірыі, таму скіраваў сваё дабраслаўленне для братоў з Тэзэ, каб і надаль супрацоўнічалі з прадстаўнікамі праваслаўнага моладзевага руху ў Ліване. Былі навязаныя таксама кантакты з прадстаўнікамі Нацыянальнай Евангелічнай царквы Бейрута і Генеральным сакратаром Нацыянальнага Евангелічнага Сіноду Сірыі і Лівану. Напрыканцы браты былі цёпла прынятыя Генеральным сакратаром Блізкаўсходняй Рады Цэркваў (ММЕС), а таксама чальцамі ягонага бюро.
[1]
Пасля гэтага візіту ў Ліван напрыканцы траўня - пачатку чэрвеня адбудуцца чарговыя візіты ў Ярданіі ды Іраку (Багдад і раўнінная вобласць Ніневіі), з наступным мяркуемым візітам у Сірыю ў палове верасня.