Віртуальны хор
У верасні віртуальны хор “Рэха з Пілігрымкі Даверу”, які складаецца з прадстаўнікоў розных краін Лацінскай Амерыкі, выпусціў па-гішпанску запіс спеву Тэзэ “Aber du weisst den Weg für mich” на словы нямецкага пастара Дзітрыха Банхёфера.
Сустрэча online
Пасля першай Інтэрнэт-сустрэчы, арганізаванай у ліпені братамі Тэзэ, якія пражываюць у Бразіліі, каля 300 чалавек з Бразіліі ды шэрагу краін гішпанамоўнай Амерыкі з 23 па 25 кастрычніка прынялі ўдзел у другой Інтэрнэт-сустрэчы Тэзэ ў Лацінскай Амерыцы.
Тэмаю сустрэчы была прыпавесць пра добрага самараніна. Хоць пандэмія і каранцінныя меры, неабходныя для стрымлівання яе распаўсюджвання, перашкаджалі маладзёнам сустрэцца непасрэдна, удзельнікі сустрэчы знайшлі іншыя спосабы пазнаёміцца, каб разам паразважаць над Евангеллем і сваім жыццёвым выбарам. Ніжэй можна знайсці некалькі спасылак для прагляду тэматычных сустрэч ды іншых важных момантаў сустрэчы.
Сведчанне Салівана, маладога бразільскага валанцёра, які дапамагаў у падрыхтоўцы сустрэчы
“А хто мой бліжні?” (Лк 10, 25-37) Гэта было натхненнем з Бібліі, якое кіравала тымі, як і я, хто ўдзельнічаў у гэтай сустрэчы разам з людзьмі з розных краін Лацінскай Амерыкі ды братамі з Тэзэ, якія жывуць у Алагоіньяс, Бразілія.
Натхнёны прыкладам самараніна, гэтага міласэрнага чужынца, я быў вымушаны зразумець, што для Езуса галоўнае не тое, хто нам бліжні, а аб кім мы хочам клапаціцца і каму прапанаваць сяброўства. Я таксама зразумеў, што мы павінны клапаціцца адно аб адным і дазволіць дапамагаць сабе ўзаемна, гэта значыць прызнаваць, што ў пэўныя моманты дапамагчы можам мы, але ёсць й такія хвіліны, калі нам патрэбны той, хто побач з намі. Любоў і міласэрнасць выяўляюцца ў адносінах клопату аб некім і клопату над намі.
Тыя, хто ведае, чым ёсць Тэзэ, усведамляюць, што сустрэчы, арганізаваныя Супольнасцю, адзначаюцца пэўнымі характарыстыкамі: не зусім зразумела, хто арганізуе, а хто ўдзельнічае, таму што ўсіх запрашаюць будаваць сустрэчу. Такім чынам, той, хто ўдзельнічае, адчувае сябе павітаным нібы галоўны герой. Гэта й ёсць супольнае жыццё ў Абшчыне. Сціпласць - гэта яшчэ адна характарыстыка, але сціпласць, якая дазваляе нам крочыць далей, таму што патрабуе ад нас канцэнтрацыі на нечым істотным, то бок на тым, каб ісці поруч і слухаць Настаўніка. Іншая справа - адмова ад даверу: давяраць людзям, як гэта рабіў небарака, якога абрабавалі і які быў ледзь жывы, калі даверыў сваё жыццё незнаёмаму чалавеку.
Сустрэча сабрала сяброў Тэзэ, тых старых прыяцеляў Абшчыны, але таксама тых, што далучыліся літаральна наконадні; тых, хто быў валанцёрам альбо правёў тыдзень у Супольнасці ў Францыі ці ў Алагоіньяс, а таксама тым, хто прымаў удзел у сустрэчах у Лацінскай Амерыцы. Але былі і такія, хто пазнаёміўся з Тэзэ менавіта падчас гэтай сустрэчы - сустрэчы online, якая выклікала жаданне асабістай сустрэчы ў Лацінскай Амерыцы.
Спасылка на відэакліпы
У сеціве трансляваліся розныя семінары з перакладам на партугальскую і гішпанскую мовы. Відэакліпы даступныя тут.