TAIZÉ

68 маладзёнаў з Ростака ў Тэзэ

„Мы тут!“

 
Віўен і Жуль пра тыдзень у Тэзэ

Мы тут!
 
68 маладых людзей з Ростака – вельмі разнастайная група. Некаторыя з нас былі тут раней, іншыя ж не здагадваліся, у што ўвязваюцца. Цяпер кожны ведае і можа распавесці іншым, чаго спадзявацца ў Тэзэ: спаць на двух’ярусных ложках, кемпінгавыя настроі ў санітарных памяшканнях, булачкі з шакаладнымі палачкамі на сняданак, праца для Супольнасці, супольныя малітвы і разважанні, знаёмствы ​​з людзьмі з усіх нацый і ўсё гэта ў выдатным настроі. Мы, Віві і Жуль, два з паловай тыдні таму знянацку вырашылі ўпершыню паехаць у Тэзэ, не ведаючы, чаго тут чакаць. “Усяго тыдзень па-за паўсядзённым жыццём!” – гэта было важна для нас абодвух. Неўзабаве мы зразумелі, наколькі добрым для гэтага месцам з’яўляецца менавіта Абшчына. Тут таксама даволі проста адкласці ўбок мабільны тэлефон, таму што тут усе такія адкрытыя: кампанія, размовы і новыя сяброўскія адносіны проста становяцца для вас больш важнымі.
 
Безумоўна, тут не ўсе размаўляюць на адной мове, але вы заўсёды знаходзіце спосаб зразумець адно аднаго і паразмаўляць таксама на глыбокія тэмы - тут вы проста дапамагаеце адзін аднаму. З большага кожны тут арганізоўвае свой дзень, але ўсе збіраюцца ў Храме тры разы на дзень. Нас захапляе тое, што ўсе мы можам свабодна маліцца, засяродзіцца на медытацыі ці проста слухаць спеў. Зараз мы сядзім у Храме з 1400 асобамі і па-ранейшаму падчас кожнае малітвы адчуваем 7-хвілінную захапляльную цішыню, падчас якой мы любім медытаваць і проста быць сам-насам. Нас таксама ўражвае, што кампазіцыі, якія мы спяваем разам, гучаць нібы адрэпетаваныя, яны проста прыгожыя. Акрамя гэтых момантаў мурашак на скуры кожнага дня мы перажываем яшчэ шмат іншых. Напрыклад, кожны вечар мы разам з камандай мыем посуд і часцяком чуем «дзякуй» на ўсіх мовах. Нам хочацца забраць з сабою дадому ўдзячнасць, гэтую сціпласць і гэтае поўнае любові пачуццё еднасці, каб надаваць большае значэнне такім рэчам. Магчыма, кожнаму варта падумаць пра гэта, каб стварыць больш момантаў добрага самапачуцця і мурашак на скуры ў паўсядзённым жыцці.
 
Дзякуй, што дазволілі нам прыехаць сюды!

Цягам усяго чэрвеня два браты з Тэзэ перабывалі ў Ростаку і наваколлі, каб разам з моладдзю і адказнымі прадстаўнікамі Царквы і грамадства падрыхтаваць маючую адбыцца напрыканцы года сёлетнюю моладзевую Сустрэчу.

Апошняе абнаўленне: 3 August 2022