TAIZÉ

Пілігрымы супакою

Ініцыятывы

 
На гэтае старонцы мы будзем публікаваць розныя ініцыятывы, якія адбываюцца па ўсім свеце, дзе людзі здзяйсняюць сумеснае падарожжа як «Пілігрымы супакою». Калі ласка, пры наяўнасці жадання паінфармаваць нас пра нейкую ініцыятыву, пішыце нам на пошту pilgrims taize.fr.

1 траўня | прадмесце Сукрэ, Балівія

Pitantorilla - санктуарый Señor de huayllas

• Шпацыр у інтэнцыі супакою з групай моладзі, якая паходзіць з розных слаёў грамадства і з шэрагу парафій архідыяцэзіі.
• Пачатак у мясцовасці Yotala, а пазней – аўтобусам да малой абшчыны “Pitantorilla”.
• Шпацыр 2,2 км да санктуарыя “Señor de huayllas”. Некалькі разоў па дарозе мы будзем спыняцца, каб паразважаць і падзяліцца думкамі ў невялікіх групах. Падчас кожнае стацыі мы прачытаем урыўкі з Лісту на 2024 год “Сумеснае падарожжа”. Мы падзелімся роздумамі па некаторых пытаннях і возьмем на сябе пэўныя абавязацельствы, каб пабудаваць мір у нашых супольнасцях. Па прыбыцці ў санктуарый мы будзем цэлебраваць Імшу ў інтэнцыі супакою ў нашых мясцовых супольнасцях, парафіях, нашае краіне і ва ўсім свеце. Напрыканцы, на знак адзінства і прымірэння, мы з’ямо абед і супольна пабавім час.


21-23 чэрвеня | Сукрэ, Балівія

парафія св. Ганны – Катэдральны сабор Маці Божай Гвадэлупскай

• Малітвы, тэматычныя практыкумы, Імша, біблійныя разважанні ды іншыя мясцовыя ініцыятывы, звязаныя з Лістом на 2024 год “Сумеснае падарожжа”.
• 23 чэрвеня з парафіі св. Ганны да катэдры мы здзейснім Шпацыр у інтэнцыі супакою. Напрыканцы адбудзецца Імша, а перад гэтым мы заспявайма і будзьма выкрыкваць некалькі фраз пра мір.

Апошняе абнаўленне: 19 April 2024