TAIZÉ

Рыга 2016

Наступная Еўрапейская Сустрэча моладзі будзе праходзіць у горадзе Рыга і ейных наваколіцах (Латвія), з 28 снежня 2016 года па 1 студзеня 2017 года. Гэта будзе новы крок у "Пілігрымцы даверу на зямлі", якую распачаў брат Ражэ у 1970-я гады.

Гэта будзе першы раз, калі мы правядзем Еўрапейскую Сустрэчу ў балтыйскае дзяржаве. Горад Рыга мае даўнія лютэранскія традыцыі. Латвія таксама з’яўляецца краінай, дзе існуюць глыбокія сувязі паміж хрысціянамі розных цэркваў. Лідэры Рыма-каталіцкага касцёла, праваслаўнае царквы, лютэран і баптыстаў падпісалі супольны ліст, які запрашае Тэзэ правесці Еўрапейскую Сустрэчу ў сваім горадзе. Гэта будзе першы раз, калі мы будзем праводзіць Еўрапейскую Сустрэчу ў месцы, дзе пражывае багата праваслаўных вернікаў.