Мадрыд 2018: Здымкі
Чарговая Еўрапейская Сустрэча Моладзі адбудзецца ў Мадрыдзе з 28 снежня 2018 г. па 1 студзеня 2019 г. Яна збярэ тысячы маладзёнаў на новы этап Пілігрымкі Даверу на Зямлі, што была распачатая Братам Ражэ напрыканцы 1970-ых гг.
Апошнія дзве Сустрэчы праводзіліся ў гарадах, што ляжаць на поўначы Еўропы. Гэтым разам Сустрэча пройдзе ў паўднёвым еўрапейскім горадзе, дзе перад гэтым мы яшчэ ніколі не арганізоўвалі Еўрапейскае Сустрэчы.
На Іберыйскае паўвыспе ўжо некалькі разоў мы мелі магчымасць дасведчыць цёплы прыём: у Барселоне, Лісабоне і Валенсіі, а зараз мы атрымалі запрашэнне прыехаць у Мадрыд на 41-ую Еўрапейскую Сустрэчу моладзі. Мадрыд - адкрыты і разнастайны горад, яго жыхары паходзяць з усяе Гішпаніі ды іншых краін. Багата прымаючых сем’яў будуць прыгатаваныя, каб адкрыць свае дамы ў духу павітання пілігрымаў, што прыедуць з усёй Еўропы. Мадрыд - гэта таксама горад, дзе ў мінулым адбыліся шэраг міжнародных сустрэч, былі падпісаныя мірныя пагадненні ды экалагічныя пратаколы. Нашая ўласная Пілігрымка Даверу будзе ўзбагачана каштоўнасцямі гэтае традыцыі салідарнасці.
Штовечар падчас Еўрапейскае Сустрэчы брат Алоіс прамаўляе да ўдзельнікаў. Запіс ягоных разважанняў падчас Сустрэчы кожнага дня будзе размяшчацца на гэтае старонцы. Вечар панядзелка, 31 снежня 2018 г. Мы ўжо прыканцы нашае Сустрэчы. Сёння ўвечары мы адзначым надыход новага года, а ў вашых прымаючых супольнасцях адбудзецца малітва ў інтэнцыі супакою. У вельмі шматлікіх месцах на свеце супакой знаходзіцца пад пагрозаю. Мы павінны маліцца за супакой і (...)