Дзеля таго, каб мець магчымасць прыняць удзел у малых групах дзялення альбо паразмаўляць з гасцямі тэматычных сустрэч, неабходна зарэгістравацца праз гэтае форму in English.
Біблійныя разважанні будуць адбывацца па-ангельску з даданымі субтытрамі па-французску, па-нямецку, па-гішпанску, па-італьянску, па-партугальску ды па-польску. Тэматычныя сустрэчы (варштаты/семінары) будуць весціся па-ангельску з сінхронным перакладам, які будзе даступны на трох-чатырох дадатковых мовах для кожнага варштату.
Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
На гэтае старонцы перад Раством будзе апублікавана Пасланне брата Алоіса на 2021 год. Ніжэй у якасці штодзённых тэм пералічаныя падтытулы гэтага паслання.
У файле PDF вы знойдзеце падрабязную інфрамацыю адносна дакладчыкаў тэматычных сустрэч на французскай і ангельскай мовах:
Нядзеля, 27 снежня
19:45
Вечаровая малітва: жывая трансляцыя з Храма Паяднання ў Тэзэ. з вітальным словам брата Алоіса ды ўводзінамі ў Сустрэчу Ціма з Нямеччыны ды Фейке з Нідэрландаў - двух маладых валанцёраў, якія жывуць у Тэзэ
Панядзелак, 28 снежня | “Звярнуць увагу на знакі надзеі”
Ранішняя малітва: арганізуецца па месцы знаходжання
Біблійныя ўводзіны з бр. Комба да фрагменту Мацвея 2, 1-12 | тэкст разважання па-беларуску
Прэзентацыя, зробленая маладзёнамі з розных куткоў свету
Дзяленне па малых групах
12:30
Малітва апоўдні: жывая трансляцыя з Храма Паяднання ў Тэзэ.
15:00
Семінар | “Я быў падарожным, і вы прынялі Мяне”: адкрываючы новыя гарызонты надзеі разам з мігрантамі і бежанцамі удзельнічаюць Орсі Хардзі (Вугоршчына/Францыя) ды Амайя Валькарсэль (Гішпанія/Італія)
мовы: ангельская, нямецкая, гішпанская і польская
для таго, каб загадзя задаць свае пытанні на семінар, можна даслаць нам інфармацыю, напісаўшы на гэты адрас.
17:00
Семінар | Гвалт, несправядлівасць і голад: размова пра некаторыя напружанні ў нашым сённяшнім свеце удзельнічае група валанцёраў; на дадатак некалькі загадзя запісаных прэзентацый
мовы: ангельская, французская, італьянская, партугальская ды гішпанская
19:45
Вечаровая малітва: жывая трансляцыя з Храма Паяднання ў Тэзэ.
І ў дадатак
- Шпацыруючы каляднае гісторыяй: пілігрымка да крыніцы святога Стэфана ў Тэзэ
разам з групаю валанцёраў (запіс з перыяду Адвэнту)
- Вечаровая малітва з капліцы братоў Тэзэ ў Маймансінгх, Бангладэш (запіс зроблены наконадні Раства)
Аўторак, 29 снежня | “Жывучы нібы браты і сёстры”
Ранішняя малітва: арганізуецца па месцы знаходжання
Біблійныя ўводзіны з с. Сітске да фрагменту Лукі 10, 25-37 | тэкст разважання па-беларуску
Прэзентацыя, зробленая маладзёнамі з розных куткоў свету
Дзяленне па малых групах
12:30
Малітва апоўдні: жывая трансляцыя з Храма Паяднання ў Тэзэ.
15:00
Семінар | Пераходзячы ад спаборніцтва да супрацоўніцтва: выклікі сістэме аховы здароўя ў часы Covid-19 з удзелам др. Крыштофа Бэна (Нямеччына/Швейцарыя)
мовы: ангельская, французская, партугальская, польская ды гішпанская
17:00
Семінар | Прыняцце абавязкаў і захаванне ўласных перакананняў: размова з маладзёнамі, якія заангажаваныя ў розныя сацыяльныя і палітычныя ініцыятывы з удзелам Кензі Бок (ЗША) і Даніэль Віко (Італія); на дадатак некалькі загадзя запісаных прэзентацый з розных краін
мовы: ангельская, італьянская, гішпанская ды нямецкая
для таго, каб загадзя задаць свае пытанні на семінар, можна даслаць нам інфармацыю, напісаўшы на гэты адрас.
19:45
Вечаровая малітва: жывая трансляцыя з Храма Паяднання ў Тэзэ. з разважаннем брата Алоіса | тэкст разважання па-беларуску
І ў дадатак
- Слухаючы людзей надзеі - фільмы і абмен думкамі з Супольнасцю L’Arche (Каўчэг)
- Вечаровая малітва з капліцы братоў Тэзэ ў бразільскім Алагоіньяс (жывая трансляцыя а 21-ае гадз. бразільскага часу | а 3-яе гадз. ночы часу беларускага)
Серада, 30 снежня | “Верыць – гэта давер у прысутнасць”
Ранішняя малітва: арганізуецца па месцы знаходжання
Біблійныя ўводзіны з бр. Рычардам да фрагменту Яна 14, 15-24 | тэкст разважання па-беларуску
Прэзентацыя, зробленая маладзёнамі з розных куткоў свету
Дзяленне па малых групах
12:30
Малітва апоўдні: жывая трансляцыя з Храма Паяднання ў Тэзэ.
15:00
Семінар | Чым з’яўляецца Царква? Дыялог паміж чатырма хрысціянамі розных канфесій удзельнічаюць айцец Ёан Лена (Албанія/Нідэрланды), Хой Кандэларыё (Філіпіны), Апостал Лорд Данкор (Гана/Вялікая Брытанія) ды вялебная Рыта Паўэл (ЗША)
мовы: ангельская, польская, партугальская, італьянская ды гішпанская
для таго, каб загадзя задаць свае пытанні на семінар, можна даслаць нам інфармацыю, напісаўшы на гэты адрас.
17:00
Семінар | Рэагуючы на кліматычны крызіс: у якой мы зараз сітуацыі? з удзелам кліматолага Жана Жузэля (Францыя)
мовы: французская, ангельская, нямецкая ды гішпанская
для таго, каб загадзя задаць свае пытанні на семінар, можна даслаць нам інфармацыю, напісаўшы на гэты адрас.
19:45
Вечаровая малітва: жывая трансляцыя з Храма Паяднання ў Тэзэ.
І ў дадатак
- Імкненне да міру і прымірэння: надзея і малітва карэйскага народа (кароткая відэа-прэзентацыя)
Чацвер, 31 снежня | “Пазнаючы новы гарызонт”
Ранішняя малітва: арганізуецца па месцы знаходжання
Біблійныя ўводзіны з бр. Джонам да Псальма 96 | тэкст разважання па-беларуску
Прэзентацыя, зробленая маладзёнамі з розных куткоў свету
Дзяленне па малых групах
12:30
Малітва апоўдні: жывая трансляцыя з Храма Паяднання ў Тэзэ.
15:00
Семінар | Шукаючы і знаходзячы Бога ў нашым жыцці: якім чынам шматвяковая духоўная традыцыя можа дапамагчы нам сёння? з с. Мурыэль і с. Санілай - дзвюма манашкамі з рэлігійнага інстытуту Сясцёр св. Андрэя
мовы: ангельская, французская, польская, нямецкая ды гішпанская
17:00
Семінар | Падарожжа вераю і сумневамі: даследванне спосабаў малітвы з удзелам групы валанцёраў
мовы: ангельская, гішпанская, партугальская ды італьянская
19:45
Вечаровая малітва: жывая трансляцыя з Храма Паяднання ў Тэзэ.
І ў дадатак
- Малітва ў інтэнцыі супакою вечарам 31 снежня, з удзелам маладзёнаў з 25 краін свету
Пятніца, 1 студзеня | “Змяненне нашага погляду”
10:00
Ранішняя малітва: жывая трансляцыя з Храма Паяднання ў Тэзэ. з заключным словам брата Алоіса ды двух валанцёраў