Дзякуючы гасціннасці ствараецца асабістая блізкасць і давер. Аднак яны не павінны выкарыстоўвацца, каб прычыніць шкоду іншым. Прымаючы тое да ўвагі, кожны, хто ўдзельнічае ў Еўрапейскае сустрэчы, прыкладае вялікія намаганні, каб дапамагчы стварыць атмасферу, у якой да кожнага, незалежна ад паходжання, культуры і ўзросту, ставяцца з павагай.
Ніжэйшае з’абавязванне дапаможа падтрымліваць здаровыя межы ў нашых адносінах адно з адным:
Я абавязуюся паважаць псіхалагічную, фізічную і сексуальную недатыкальнасць кожнай асобы і ўстрымлівацца ад любых паводзін, якія гэта парушаюць. Я буду праяўляць максімум павагі да прыватнага жыцця ды інтымнасці іншых людзей.
Вядучы шчырую размову, я буду звяртаць увагу другой асобы на паводзіны, якія парушаюць мае межы або межы іншых людзей.
Паведамленне пра інцыдэнт
Да каго я магу звярнуцца, калі адчуваю ці назіраю нешта трывожнае, або калі хтосьці даверыў мне асабістае?
Што рабіць асабіста мне, калі я стаў ахвярай сексуальнага гвалту/дамаганняў або духоўных злоўжыванняў?
Што мне зрабіць, калі падобныя рэчы я заўважыў сярод людзей майго атачэння падчас майго знаходжання ў Любляне?
Не заставайся сам-насам. Заўсёды звяртайся па дапамогу ў службы, каторыя адказваюць за пытанні бяспекі. Вы можаце выбраць адзін з наступных варыянтаў:
Патэлефанаваць у службу бяспекі Еўрапейскае сустрэчы (даступная 24 гадзіны ў суткі падчас Сустрэчы) або напісаць SMS на нумар:
+386 69 915 710 (каталіцкі ксёндз Томаж Мікуш, духоўны асістэнт для тых, хто дасведчыў фізічны, эмацыйны ці сексуальны гвалт)
or +386 69 915 717 (Каця Ярк, псіхатэрапеўт)
Вы можаце прыйсці непасрэдна па дапамогу да каманды, якая займаецца пытаннямі асабістае бяспекі падчас Еўрапейскае сустрэчы па адрасе:
Stari trg 34: у гадзінах 10:00-15:00
альбо ў інфармацыйным пункце, у гадзінах 17:00-20:00
Вы можаце звязацца з незалежнымі арганізацыямі, каторыя займаюцца пытаннямі асабістае бяспекі ў вашае краіне праз іх тэлефоны даверу. У Славеніі існуе тэлефон даверу: Društvo SOS: 080-11-55, электронная пошта: sostelefon drustvo-sos.si
Што я магу зрабіць ужо па вяртанні дадому, калі мне трэба падзяліцца чымсьці цяжкім, што са мной здарылася або сведкам чаго я стаў падчас майго знаходжання ў Любляне?
Ёсць некалькі варыянтаў:
Варта паразмаўляць з кімсьці з удзельнікаў вашае групы, каму давяраеце, з якой вы прыязджалі.
Можна напісаць у Групу прыёму і маніторынгу справаздач: taize.safeguarding protonmail.com
Гэты адрас абслугоўвае група з трох чалавек, якія не з’яўляюцца членамі Супольнасці Тэзэ: Сесіль Жубер, псіхатэрапеўт, якая спецыялізуецца на тэме сексуальнага гвалту (Францыя), Ноэль Розэ, ганаровы юрыст (Францыя), і Альзіра Фернандэс, псіха-духоўны кансультант (Партугалія).
у Беларусі звярніцеся на рэспубліканскую гарачую лінію 8-801-100-8-801 (08:00-20:00), або па кругласутачных тэлефонах даверу 8-017-352-44-44 ды 8-017-304-43-70.
паразмаўляйце з супрацоўнікам мясцовай царквы, які адказвае за пытанні асабістае бяспекі.
Прачытай таксама:
Што мы маем на ўвазе?